ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
31 жніўня 2012, 14:28

Кан Вон Сік: Беларусь інвестыцыйна прывабная карэйскім бізнес-колам

Беларусь інвестыцыйна прывабная карэйскім бізнес-колам

Беларусь інвестыцыйна прывабная карэйскім бізнес-колам. Аб гэтым паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Карэі ў Беларусі Кан Вон Сік у час кантактна-кааперацыйнай біржы карэйскіх і беларускіх прадпрымальнікаў, арганізаванай Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "На працягу апошніх 20 гадоў буйныя карэйскія кампаніі і прадпрыемствы, такія як Samsung, галоўным чынам інвесціравалі ў Расію і іншыя ўсходне-еўрапейскія краіны. Цяпер прадстаўнікі нашых бізнес-колаў шукаюць і іншыя краіны, дзе таксама можна развіваць аснову для вытворчасці. У гэтым сэнсе Беларусь з'яўляецца вельмі добрай кандыдатурай, таму што мае спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу, невысокі кошт энерганосьбітаў, высокакваліфікаваны персанал і выгаднае геаграфічнае становішча", - адзначыў дыпламат. Гаворачы аб гандлёва-эканамічных адносінах Карэі і Беларусі, Кан Вон Сік паведаміў, што ў 2011 годзе Карэя дасягнула $1 трлн. знешняга гандлю, а аб'ём гандлю паміж дзвюма краінамі складае толькі адну дзесяцітысячную частку ў знешнім гандлі Карэі. "Гэта значыць, што паміж Беларуссю і Карэяй ёсць вялікія магчымасці для далейшага развіцця супрацоўніцтва", - палкрэсліў пасол. Кан Вон Сік лічыць, што ў дзвюх краін ёсць вялікі патэнцыял для пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і дастаткова перадумоў для развіцця эфектыўных адносін у розных галінах і напрамках. Дыпламат нагадаў, што ў бягучым годзе Беларусь і Карэя адзначаюць дваццацігоддзе дыпламатычных адносін. Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі Беларусі ў Паўднёвую Карэю з'яўляюцца інтэгральныя мікрасхемы, паўправаднікі, калій, поліаміды, шкловалакно і шклотканіны, вугляродная сыравіна і тканіны, аптычныя вымяральныя прыборы, лазерная тэхніка, прадукцыя металургіі, падшыпнікі, медыцынскія прыборы, электраабсталяванне, гэта значыць пераважна навукаёмістая і высокатэхналагічная прадукцыя. Найбольш буйнымі экспарцёрамі на паўднёвакарэйскі рынак з'яўляюцца НВА "Інтэграл", ВА "Беларуськалій", ЗАТ "БКК", ААТ "Полацк-Шкловалакно", РУП "Светлагорскае ВА "Хімвалакно", ААТ "Гродна-Хімвалакно", ТАА "Лазерныя і інфармацыйныя тэхналогіі, ТАА "Этон". Пастаўкі з Карэі ў Беларусь (амаль 200 таварных пазіцый) прадстаўлены пераважна высокатэхналагічнай прадукцыяй. Акрамя таго, у Беларусі адкрыты прадстаўніцтвы кампаній "ЭлДжы Электронікс", "Самсунг Электронікс" (электроніка і бытавая тэхніка), "ТыЭм-Карэя" (закупка біяметалаў і вырабаў з іх), "Дэльта Медыкал" (паравыя стэрылізатары і іншая медыцынская тэхніка).

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі