ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 лістапада 2021
Мінск +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
12 сакавіка 2018, 16:29
Наталля Качанава

Год малой радзімы ў Беларусі будзе насычаны знакавымі падзеямі

Наталля Качанава
Наталля Качанава
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

Год малой радзімы ў Беларусі будзе насычаны знакавымі падзеямі. Аб гэтым паведаміла журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава расказала, што ўрад распрацоўвае план мерапрыемстваў па правядзенні Года малой радзімы. "Плануецца насыціць яго знакавымі мерапрыемствамі", - адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Паводле яе слоў, шырокамаштабная кампанія, прымеркаваная да Года малой радзімы, прадоўжыцца і ў 2019-м, паколькі рэалізаваць усё за адзін каляндарны год немагчыма.

Правядзенне Года малой радзімы прадугледжвае не толькі, напрыклад, будаўніцтва інфраструктурных аб'ектаў у рэгіёнах. Больш увагі ўдзяляецца ідэалагічнаму аспекту. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліла, што любоў да родных мясцін жыве ў душы кожнага чалавека і адлюстраваць гэта ў адным плане немагчыма.

Наталля Качанава нагадала, што акцэнт на гэтым рабіў і кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт заклікаў кожнага задумацца, што канкрэтна ён можа зрабіць для сваёй малой радзімы не толькі ў матэрыяльным, але і стваральным, асветным, творчым плане.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі