Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Павел Лёгкі

Галоўны інструмент у барацьбе з недакладнай інфармацыяй у інтэрнэце - давер людзей

Меркаванні 12.09.2018 | 19:36
Павел Лёгкі Павел Лёгкі Першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі

Галоўны інструмент у барацьбе з фэйкавай інфармацыяй у інтэрнэце - давер людзей. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, які прыняў удзел у XIII Беларускім міжнародным медыяфоруме "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы".

"Па-першае, СМІ павінны карыстацца ў аўдыторыі дастатковай ступенню даверу для таго, каб на любы фэйк можна было ўпэўнена адказаць і знішчыць яго на корані. Па-другое, гэта аўдыторыя павінна быць максімальна вялікай. Калі нашы рэсурсы і магчымасці дазваляюць перакрыць гэту пляму распаўсюджвання фэйка, то ў прынцыпе гэта праблема вырашальная. Таму трэба змагацца за аўдыторыю і давер людзей", - сказаў Павел Лёгкі.

Як адзначыў галоўны рэдактар расійскай газеты "Комсомольская правда" Уладзімір Сунгоркін, прававыя меры кантролю такой інфармацыі павінны абмяркоўвацца з шырокім прыцягненнем экспертнай супольнасці. "Лічбавізацыя - гэта наша стратэгія, за гэтым будучыня. Усе медыя ідуць у лічбу, і нейкіх альтэрнатыўных варыянтаў ужо не існуе. Сфера настолькі новая і беспрэцэдэнтная, што тут не трэба спяшацца з прыняццем заканадаўчых ініцыятыў", - сказаў ён.

Уладзімір Сунгоркін дадаў, што папяровая прэса будзе існаваць да таго часу, пакуль яна будзе запатрабавана. "Цяпер яе фінансуе чытач, які плаціць за газету, і рэкламадавец. Але газетай цікавіцца больш дарослае насельніцтва, а шырокія масы і моладзь ідуць у інтэрнэт, у больш камфортнае асяроддзе, дзе яны павінны атрымліваць дакладную інфармацыю", - падкрэсліў галоўны рэдактар "Комсомольской правды".

XIII Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы" праходзіць 11-14 верасня ў Мінску. У ім прымаюць удзел прыкладна 300 чалавек, гэта прадстаўнікі амаль 30 краін - не толькі СНД, але і далёкага замежжа.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.