Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
11 снежня 2019, 17:01
Аляксандр Карлюкевіч

Галоўная задача СМІ - адлюстроўваць рэчаіснасць з усімі праблемамі і складанасцямі

Аляксандр Карлюкевіч

Галоўная задача ўсіх СМІ - адлюстроўваць рэчаіснасць з усімі яе праблемамі, складанасцямі і супярэчнасцямі. Такое меркаванне перад пачаткам семінара "Рэгіянальныя СМІ ў эпоху лічбавізацыі: новыя фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку" выказаў журналістам міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такія задачы стаяць перад усімі сродкамі масавай інфармацыі незалежна ад іх фармату. "Галоўная задача медыя - адлюстраванне таго часу, які мы бачым, з усімі складанасцямі і праблемамі. Пры гэтым удзельнікі медыйнага працэсу павінны разумець, што расказваць трэба і праўдзіва, і так, каб у далейшым паўплываць на змяненне сітуацыі ў лепшы бок", - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. Ён падкрэсліў, што прэсе неабходна бачыць, як грамадства рэагуе на тыя ці іншыя пасылы.

Яшчэ адна важная задача СМІ - выбудоўванне нармальнага дыялогу інстытутаў улады і грамадства, пастаяннае пашырэнне прасторы такога ўзаемадзеяння. Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў, што ў гэтай рабоце неабходна перш за ўсё арыентавацца на запыты чытача і гледача.

Работа семінара, удзел у якім прымаюць намеснікі старшынь гар- і райвыканкамаў, кіраўнікі дзяржаўных рэгіянальных СМІ, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкамаў, а таксама эксперты ў сферы камунікацый, мае, перш за ўсё, практычны характар. Дзейнасць рэгіянальных мас-медыя была прааналізавана раней. Экспертам і спецыялістам ёсць што абмеркаваць. Будуць дадзены канкрэтныя парады па павышэнні эфектыўнасці работы рэгіянальных СМІ.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі