Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
28 красавіка 2014, 14:40

Дзмітрый Шадко: Укараненне інфармацыйных тэхналогій павысіць эфектыўнасць барацьбы з карупцыяй

Укараненне інфармацыйных тэхналогій павысіць эфектыўнасць барацьбы з карупцыяй. Такое меркаванне выказаў у эфіры тэлеканала "Беларусь-1" першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, паведамляе БЕЛТА.

"На сённяшні дзень у нашай краіне прымяняецца інструмент, які дае магчымасць устараніць факт карупцыі пры закупках, - сістэма электронных дзяржаўных закупак, - адзначыў Дзмітрый Шадко. - У гэтым выпадку адсутнічае асабісты кантакт паміж прадаўцом і пакупніком, магчымасць папрасіць і прапанаваць хабар".

Першы намеснік міністра выказаў упэўненасць у тым, што калі частку тэхнічных функцый, такіх як аналіз дакументаў, бярэ на сябе аўтаматыка, то цалкам выключаецца магчымасць падлажыць, затрымаць дакумент - і ўсе дзеянні становяцца дакладнымі і празрыстымі.

"Менавіта таму ў многіх краінах сёння актыўна ўкараняецца такі інструмент, як электронны ўрад, які дае магчымасць зафіксаваць у электроннай сістэме кожны крок чыноўніка. Такім чынам, з'яўляецца магчымасць у любы момант выявіць тое самае слабое звяно, якое на працягу месяца "марынавала" патрэбныя дакументы ў сябе на стале", - сказаў Дзмітрый Шадко.

"Па гэтым шляху ідзе і Беларусь, - дадаў ён. - Увогуле можна вылучыць пяць стадый фарміравання электроннага ўрада, першая з якіх - стварэнне сайта ўрада ў Інтэрнэце. Беларусь знаходзіцца паміж трэцяй і чацвёртай стадыямі - інтэрактыўнай і праактыўнай. Гэта значыць, што карыстальнік можа не толькі спажываць інфармацыю, размешчаную на інтэрнэт-сайце, а ажыццяўляць юрыдычна значныя дзеянні, напрыклад, плацяжы, а таксама атрымліваць некаторыя паслугі, не адыходзячы ад свайго камп'ютара".

Дзмітрый Шадко таксама адзначыў, што ў розных сферах дзейнасці хуткасць укаранення гэтага інструменту адрозніваецца. "Умоўна кажучы, мы ўжо можам падаць пры дапамозе сеткі Інтэрнэт падатковую дэкларацыю, але атрымаць такім чынам пашпарт - пакуль не можам", - сказаў ён.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі