Дэкрэт нумар 6 "Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў" дасць магчымасць больш эфектыўна выкрываць злачынцаў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Дзмітрый Канаплянік.
Закранаючы формы і метады барацьбы з нарказлачынствамі, Дзмітрый Канаплянік растлумачыў, што выкарыстанне злачынцамі сеткі Інтэрнэт, электронных плацежных сістэм пры распаўсюджванні наркотыкаў, а таксама адсутнасць аўдыявізуальнага кантакта паміж прадаўцом і спажыўцом істотна ўскладняе расследаванне. "Магчымасць аператыўнага атрымання ад банкаўскіх устаноў інфармацыі аб уладальніках электронных кашалькоў і неабходных даных ад пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг дасць магчымасць хутка абмежаваць доступ да рэсурсаў, пры дапамозе якіх распаўсюджваюцца забароненыя прэпараты. Гэта дасць магчымасць зрабіць механізм выкрыцця злачынцаў больш эфектыўным", - упэўнены кіраўнік УСК.
Дзмітрый Канаплянік адзначыў, што грамадства і дзяржорганы маюць аператыўна падрыхтаваны дакумент, які вызначаецца комплексным і ўсебаковым падыходам да вырашэння праблемы. "Адным дэкрэтам вырашана мноства пытанняў. Гэта заняло б намнога больш часу, калі размова ішла б аб прыняцці паправак у заканадаўства: гэта і ўнясенне змяненняў у прававыя акты, рэгулюючыя дзейнасць інтэрнэт-рэсурсаў, і ўдасканаленне крымінальнага заканадаўства, і ўвядзенне новых норм у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, падрыхтоўка дакументаў на ўзроўні ўрада", - сказаў ён.
Начальнік упраўлення звярнуў увагу, што дэкрэт нумар 6 быў падрыхтаваны ў тым ліку на аснове аналізу практыкі расследавання крымінальных спраў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных і псіхатропных рэчываў, вынікаў прафілактычных мерапрыемстваў у гэтай сферы. Трэць усіх узбуджаных у бягучым годзе крымінальных спраў у гэтай сферы прыпадае на УСК па Мінску. "На праблему незаконнага абароту наркотыкаў накіравана ўвага ўсяго грамадства і ўсіх дзяржаўных органаў, якія павінны будуць распрацаваць комплекс дадатковых мер для барацьбы з гэтай з'явай незалежна ад напрамку сваёй асноўнай дзейнасці", - адзначыў ён.
Акрамя таго, на думку Дзмітрыя Канапляніка, увядзенне больш суровай адказнасці за распаўсюджванне наркотыкаў і ўжыванне забароненых рэчываў у грамадскіх месцах у тым ліку адыграе прафілактычную ролю для наркаспажыўцоў, асабліва з ліку маладых людзей.
Паводле слоў галоўнага следчага сталіцы, прадугледжаныя дэкрэтам дадатковыя паўнамоцтвы МУС па каардынацыі дзейнасці дзяржорганаў адыграюць станоўчую ролю ў процідзеянні незаконнаму абароту забароненых рэчываў з пункту гледжання аператыўнасці прыняцця рашэнняў.
"Следчы камітэт, ажыццяўляючы расследаванне крымінальных спраў гэтай катэгорыі, не застаецца ўбаку ад пытанняў прафілактыкі гэтай праблемы. А рэалізацыя інавацыйных палажэнняў дэкрэта дасць магчымасць больш эфектыўна процідзейнічаць незаконнаму абароту забароненых рэчываў, выкрываць і прыцягваць да адказнасці асоб, маючых дачыненне да іх збыту", - сказаў на заканчэнне Дзмітрый Канаплянік.
