Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
09 жніўня 2020, 16:09
Глеб Лапіцкі

Дзень выбараў важны для любога грамадзяніна

Глеб Лапіцкі
Генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Дзень выбараў з'яўляецца важнай датай у жыцці любога грамадзяніна. Такое меркаванне выказаў журналістам на выбарчым участку, размешчаным у гімназіі нумар 4 Віцебска, кіраўнік "Славянскага базару", генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Глеб Лапіцкі падкрэсліў, што дзень выбараў мае вялікае значэнне для кожнага чалавека, патрыёта сваёй краіны. "Гэты дзень важны для любога грамадзяніна, неабыякавага да сваёй Радзімы, - падкрэсліў ён. - У нас з жонкай пазіцыя аднолькавая: мы галасуем за тое, каб нашы дзеці гаварылі пра сваю краіну не ў мінулым часе, а ганарыліся яе сучасным, былі ўпэўнены ў будучым, ведалі, што Беларусь - гэта краіна, у якой яны выраслі, правялі шчаслівае дзяцінства, жывуць і будуць жыць".

На выбарчы ўчастак нумар 33 ён прыйшоў з жонкай і двума сынамі. "Так складваліся графікі, што жонка ўсе будні працуе, а я хоць і ў водпуску, але на рабочым месцы, таму вырашылі пайсці непасрэдна ў дзень галасавання. Да таго ж гэты дзень заўсёды праходзіць святочна, усюды арганізаваны мерапрыемствы, якія ствараюць адпаведную атмасферу. Сапраўднае свята", - адзначыў дырэктар "Славянскага базару".

Аб нязменнасці свайго выбару пасля ўдзелу ў галасаванні расказаў віцябчанін Леанід Рэксін. "Я хачу, каб усё ў краіне было добра. На галасаванне прыходжу заўсёды толькі ў дзень выбараў, датэрмінова - ніколі. Гэта ж свята, цяпер будзем адзначаць дома", - дадаў мужчына.

Людміла Цыпорына зарэгістравана ў Магілёве, а жыве і працуе ў Віцебску. Апошняе не стала перашкодай для ўдзелу ў важнай палітычнай падзеі краіны. "Прыйшла, расказала сваю сітуацыю, спытала, ці магу прагаласаваць. Члены выбарчай камісіі звязаліся з Магілёвам, усё ўдакладнілі, і я спакойна прагаласавала тут. Абсалютна без усялякіх праблем. Лічу, што ўдзел у галасаванні - вельмі важны момант у жыцці для ўсіх. Прэзідэнт выбіраецца на пяць гадоў, хочацца наступныя гады таксама пражыць у міры і згодзе", - дадала жанчына.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі