Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
09 кастрычніка 2020, 18:18
Валянціна Назаранка

Дыялогавыя пляцоўкі даюць магчымасць выкрышталізоўваць прапановы па развіцці краіны, рэгіёнаў

Валянціна Назаранка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Дыялогавыя пляцоўкі, якія пачынаюць працаваць паўсюдна, даюць магчымасць выкрышталізоўваць каштоўныя ідэі, прапановы па далейшым развіцці краіны, рэгіёнаў, канкрэтных сфер. Такое меркаванне выказала журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянціна Назаранка перад пачаткам дыскусійнай панэлі "Удасканаленне работы галіны адукацыі", якая праходзіць у Мазыры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыскусійная пляцоўка ў Мазыры аб'яднала кіраўнікоў выканаўчай улады, дэпутатаў, а таксама прадстаўнікоў галіны адукацыі Мазырскага, Нараўлянскага, Лельчыцкага, Жыткавіцкага, Петрыкаўскага, Калінкавіцкага раёнаў - усяго амаль 100 удзельнікаў.

"Такія формы абмеркавання пытанняў, як дыялогавыя пляцоўкі, дыскусійныя панэлі, даюць магчымасць выкрышталізоўваць каштоўныя ідэі, прапановы па далейшым развіцці краіны ў цэлым, рэгіёнаў, канкрэтных галін. Заўсёды ў дыскусіях нараджаецца ісціна", - лічыць парламентарый.

Паводле яе слоў, сённяшняя сустрэча ў Мазыры дае магчымасць выказацца спецыялістам у галіне адукацыі, кіраўнікам, трансліраваць меркаванні бацькоў, вучняў, студэнтаў. "Час ідзе наперад, краіна развіваецца. Распрацаваны праект сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку. Адзін з асноўных прыярытэтаў - развіццё маладзёжнай палітыкі. Гэта вельмі важна, бо за моладдзю - будучыня", - падкрэсліла Валянціна Назаранка. Яна лічыць, што задача дэпутацкага корпуса, парламента - зрабіць так, каб законы былі накіраваны на камфортныя ўмовы навучання, каб была матывацыя і ў моладзі, студэнтаў, вучняў, і ў настаўнікаў, педагогаў. "Адукацыя будзе тады моцнай, калі будзе ўзаемадзеянне трыяды "дзіця - бацькі - сістэма адукацыі". Калі ўсе будуць бачыць і разумець агульную мэту, агульныя задачы, тады будзе паспяхова развівацца адукацыя", - сказала яна.

Член Савета Рэспублікі Алег Слінько дадаў, што старт дыскусій у рэгіёне з тэмы адукацыі невыпадковы. "Нам трэба чуць, што хоча моладзь, што хоча адукацыя, паколькі за гэтым - будучыня", - адзначыў ён.

Марафон дыялогавых пляцовак у Гомельскай вобласці, які пачаўся ў Мазыры, прадоўжыцца абмеркаваннем іншых важных тэм. Агучаныя ідэі, аспекты будуць акумуляваны і прапанаваны для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе, у якасці змяненняў у Канстытуцыю, унясення ў кодэксы, іншыя заканадаўчыя акты.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі