Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
21 лістапада 2018, 17:42
Ігар Бузоўскі

Друкаваныя СМІ заўсёды будуць уплывовай на грамадскую свядомасць крыніцай

Ігар Бузоўскі
Намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Друкаваныя СМІ заўсёды будуць уплывовай на грамадскую свядомасць крыніцай, заявіў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю сістэмы "Белсаюздрук", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Друкаваныя СМІ былі, ёсць і будуць уплывовай на грамадскую свядомасць крыніцай, на тыя працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. Друкаваныя СМІ важныя для рэспублікі, інфармацыйнага поля, таму важна і сетка распаўсюджвання, якой з'яўляецца сёння "Белсаюздрук", - сказаў Ігар Бузоўскі.

Паводле яго слоў, праводзіцца рэарганізацыя "Белсаюздруку". "Былі праведзены пэўныя пробы пяра ў Мінскай вобласці, у якой прадпрыемствы сістэмы "Саюздруку" два гады таму ўвайшлі ў склад РУП "Белсаюздрук". Гэты вопыт паказаў станоўчыя эканамічныя і арганізацыйныя вынікі. Наступны крок - кансалідацыя намаганняў, вопыту, рэсурсаў, якія ёсць па ўсёй краіне. Гэта ўсе абласныя прадпрыемствы, яны арганізоўваюцца ў адзіную сетку", - адзначыў намеснік міністра.

Ігар Бузоўскі падкрэсліў, што крокі, якія робіць прадпрыемства "Белсаюздрук" у плане насычэння новымі паслугамі, адбываюцца ў развіццё тых задач, якія вызначае Міністэрства інфармацыі, у цэлым дзяржава да сеткі, прызначанай забяспечыць данясенне інфармацыі да насельніцтва.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі