Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
22 мая 2020, 16:39
Сяргей Рачкоў

Дэпутацкаму корпусу трэба актыўна падключацца да тэмы прафілактыкі бытавых правапарушэнняў

Сяргей Рачкоў
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы

Дэпутацкаму корпусу трэба актыўна падключацца да тэмы папярэджання бытавых правапарушэнняў. Такое меркаванне выказаў 22 мая старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў у час рабочай паездкі ў Іўе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Сяргей Рачкоў сустрэўся са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Булакам, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Хвасько і прыняў удзел у пасяджэнні Іўеўскага райвыканкама па пытанні, прысвечаным рабоце суб'ектаў прафілактыкі раёна па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў.

У выступленні на пасяджэнні райвыканкама сенатар адзначыў важнасць недапушчэння росту злачынстваў, павышэння ўзроўню іх раскрыцця, забеспячэння грамадскай бяспекі. "Асаблівая ўвага была звернута на неабходнасць рэалізацыі мер па папярэджанні бытавых правапарушэнняў, актыўным далучэнні да гэтай работы дэпутацкага корпуса, а таксама ажыццяўленні мерапрыемстваў па рэсацыялізацыі грамадзян, вызваленых па амністыі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У час паездкі Сяргей Рачкоў сустрэўся з працоўным калектывам ТАА "ЛідаТэхмаш". "Абмеркаваны пытанні фінансава-гаспадарчай і знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства, умовы працы яго работнiкаў," - расказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, 22 мая парламентарый правёў прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі