Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
15 лютага 2018, 14:51
Лідзія Ярмошына

Дэмакратычныя выбары апіраюцца на меркаванне выбаршчыкаў і іх права на волевыяўленне

Лідзія Ярмошына
Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

Дэмакратычныя выбары апіраюцца на меркаванне выбаршчыкаў і іх права на волевыяўленне. Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, якая 15 лютага датэрмінова прагаласавала на выбарах кандыдатаў у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку кіраўніка ЦВК, нават у акругах, дзе зарэгістраваны толькі адзін кандыдат у дэпутаты, выбары павінны адбыцца. "Выбары ў любым выпадку трэба праводзіць. Паколькі калі з ліку выбаршчыкаў, якія прыйшлі, больш за 50 працэнтаў прагаласуюць супраць, то дэпутат не будзе выбраны. Гэта значыць выбаршчыкі атрымаюць права выказацца. Увод абавязковай альтэрнатывы, як гэта зроблена ў некаторых дзяржавах, - гэта гандаль лаяльнасцю", - сказала Лідзія Ярмошына.

Што датычыцца графы "супраць усіх", то яе выключэнне (а такія прапановы паступаюць) кіраўнік ЦВК лічыць недэмакратычнай мерай. "Тут трэба апірацца не на меркаванне АБСЕ, а на меркаванне выбаршчыкаў", - упэўнена Лідзія Ярмошына.

Каменціруючы заклікі да псавання бюлетэняў, якія часам з'яўляюцца ў інтэрнэце, старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла, што гэта дзеянне, учыненае супраць выбараў, процідзеянне выбарчаму працэсу, якое можа прывесці да адміністрацыйнай адказнасці.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна з 13 па 17 лютага. У першы дзень адкрыліся 5 620 участкаў, у асноўны дзень выбараў, 18 лютага, іх будзе на 250 больш. Прагаласаваць датэрмінова можна да 17 лютага з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі