Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
03 снежня 2020, 17:14
Аксана Дудзенас

Чырвоны Крыж: у сітуацыі з каранавірусам яскрава праявіўся гуманітарны патэнцыял беларусаў

Аксана Дудзенас
Спецыяліст Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, каардынатар работы з валанцёрамі па напрамку "Прафілактыка COVID-19"

У сітуацыі з каранавірусам яскрава праявіўся гуманітарны патэнцыял беларусаў. Такое меркаванне выказала 3 снежня журналістам спецыяліст Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, каардынатар работы з валанцёрамі па напрамку "Прафілактыка COVID-19" Аксана Дудзенас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі ў сакавіку мы агучылі заклік аб наборы новых валанцёраў, адгукнулася больш за 300 мінчан. Унікальным стала тое, што 70 працэнтаў з агульнай колькасці прыцягнутых былі прадстаўнікамі сярэдняга ўзросту, паколькі, як правіла, у валанцёрскім руху ўдзельнічаюць студэнты або пажылыя людзі", - адзначыла Аксана Дудзенас.

Паводле яе слоў, эпідсітуацыя змяніла звыклы ход работы арганізацыі. "З пачатку сакавіка мы пачалі асвойваць новы напрамак - гэта мінімізацыя наступстваў па распаўсюджванні каранавіруснай інфекцыі. Найбольш неабароненая мэтавая група - людзі пажылога ўзросту. Асноўны акцэнт быў зроблены на прафілактыцы. Валанцёры расклейвалі інфармацыйныя лістоўкі з рэкамендацыямі, праз паштовыя скрыні дастаўлялі паведамленні аб тым, што гатовы аказаць дапамогу. Каб пажылыя людзі не выходзілі з дому і не наведвалі грамадскія мясціны - магазіны, аптэкі, паліклінікі, - была арганізавана дастаўка прадметаў першай неабходнасці: прадуктаў харчавання, сродкаў індывідуальнай аховы, лякарстваў і рэцэптаў", - расказала каардынатар.

У час першай хвалі COVID-19 на тэрыторыі сталіцы валанцёры дапамаглі больш як 16 тысячам людзей, аказалі звыш 23 тыс. розных паслуг. "Як грамадская арганізацыя мы змаглі хутка зрэагаваць на новыя ўмовы і запыты аб дапамозе з боку насельніцтва. Нам паступалі званкі ад мінчан, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Напрыклад, валанцёры прыязджалі ў сем'і, якія знаходзіліся ў рэжыме самаізаляцыі, бралі ад іх перадачы і адвозілі сваякам у медустановы", - звярнула ўвагу Аксана Дудзенас.

Валанцёры былі задзейнічаны і ў дастаўцы абедаў у бальніцы. "Многія камерцыйныя структуры ў знак удзячнасці захацелі падтрымаць медыцынскіх работнікаў, якія гераічна змагаліся з каранавірусам і прадаўжаюць гэта рабіць. Нашай задачай стала арганізацыя транспарціроўкі абедаў ад прадстаўнікоў грамадскага харчавання ў лячэбныя ўстановы. Акрамя таго, валанцёры развозілі гарачыя абеды найбольш неабароненым катэгорыям грамадзян дадому, а таксама ў Дом начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства", - дадала яна.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі