Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Аляксандр Лакернік

ЧЕ па фігурным катанні надасць імпульс развіццю гэтага віду спорту ў Беларусі

Меркаванні 28.01.2019 | 10:53
Аляксандр Лакернік Аляксандр Лакернік Першы віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU)

Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў Мінску надасць імпульс развіццю гэтага віду спорту ў Беларусі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў першы віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU) Аляксандр Лакернік.

"У Мінску я не першы раз і ведаю, што гэта прыгожы горад, поўны добразычлівых людзей. Праўда, у час чэмпіянату паглядзець яго добра не ўдалося. Упэўнены, што гэтыя спаборніцтвы нададуць імпульс развіццю фігурнага катання ў краіне. Лічу, што беларусам трэба павышаць узровень трэнерскага складу, выкарыстоўваць вопыт расійскіх і замежных калег", - сказаў Аляксандр Лакернік.

Ён адзначыў, што спартыўны форум быў праведзены на добрым узроўні.

Аляксандр Лакернік назваў выступленне расійскіх атлетаў здавальняючым. "Выступілі нядрэнна, медалёў у нас шмат. Але падстава для роздумаў ёсць, будзем разбірацца, што не атрымалася", - дадаў ён.

Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў Мінску стартаваў 23 студзеня і завяршыўся 27 студзеня маштабным гала-паказам. Удзел у кантынентальным форуме прынялі звыш 100 атлетаў з краін Старога Свету.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.