Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
04 лютага 2020, 17:16
Андрэй Крывашэеў

БСЖ: галоўная задача журналіста - працаваць на стабільнасць у краіне

Андрэй Крывашэеў

Старшынёй праўлення Беларускага саюза журналістаў выбраны палітычны аглядальнік Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Андрэй Крывашэеў. Такое рашэнне прынята на пазачарговым пленуме аб'яднання, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кандыдатура Андрэя Крывашэева была падтрымана аднагалосна. Папярэдні кіраўнік БСЖ Анатоль Лемяшонак, які кіраваў структурай апошнія 15 гадоў, будзе займаць пасаду намесніка старшыні па справах ветэранаў журналістыкі.

Як адзначыў Андрэй Крывашэеў, пленумам вызначаны асноўныя стратэгічныя напрамкі работы Беларускага саюза журналістаў на бягучы год. "Гэта актыўная міжнародная пазіцыя і работа ў тым ліку ў фармаце Міжнароднай федэрацыі журналістаў. Гэта, зразумела, унутраны парадак дня, які для нас, практыкуючых журналістаў, выходзіць на першы план. 2020-ы - год важнейшай грамадска-палітычнай кампаніі - выбараў Прэзідэнта Беларусі. Зразумела, што кожная рэдакцыя і Беларускі саюз журналістаў, як медыятар у нашай прафесійнай супольнасці, будуць актыўна ўключаны ў гэту важную палітычную кампанію. Мы будзем працаваць на стабільнасць у краіне, на арганізацыю шырокіх і адкрытых дыскусій па грамадскіх, сацыяльных, палітычных тэмах", - сказаў ён.

Акрамя таго, асаблівую ўвагу БСЖ па-ранейшаму будзе ўдзяляць падрыхтоўцы маладых спецыялістаў праз правядзенне форумаў, трэнінгаў, семінараў, майстэрань. "Вялікая задача стаіць па лічбавізацыі нашага журналісцкага цэха, пераходу, у першую чаргу раённых рэдакцый, якія найбольш бліжэйшыя да чытача, якія пішуць і гавораць пра самыя надзённыя тэмы, на сучасную лічбавую платформу. У нас ужо ёсць некалькі такіх яркіх перадавых рэдакцый, якія актыўныя ў традыцыйнай журналістыцы, а таксама маюць добрую наведвальнасць у розных сацыяльных камунікатарах, вядуць анлайн-вяшчанне", - падкрэсліў старшыня БСЖ.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі