Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
30 ліпеня 2020, 10:48
Тэнгіз Думбадзэ

Беларусам трэба кансалідавацца дзеля дастойнай будучыні краіны

Тэнгіз Думбадзэ
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў

Беларусам трэба з'яднацца, кансалідавацца дзеля дастойнай будучыні роднай краіны. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Тэнгіз Думбадзэ.

Дэпутат звярнуў увагу, што Беларусь адна з першых у СНД пераадолела наступствы крызісу, выкліканага распадам СССР. "Найбольш бязбольна гэта адбылося менавіта ў Беларусі. Не выступаю за вяртанне ў Савецкі Саюз, але тое добрае, што было, мы не страцілі. На жаль, некаторыя аб гэтым чамусьці забылі, - адзначыў ён і заклікаў беларусаў да ўзважанай пазіцыі. - Нам ёсць чым ганарыцца. За гады незалежнасці нам удалося стварыць суверэнную дзяржаву. Мы не пытаемся ў іншых дзяржаў парады, як жыць. Калі мы хочам бачыць дастойную будучыню нашай роднай Беларусі, трэба з'яднацца, кансалідавацца".

"Самае галоўнае - у грамадстве захаваны сярэдні клас. Гэта вялікае дасягненне. У многіх рэспубліках былога СССР я гэтага сёння не бачу", - дадаў парламентарый.

Тэнгіз Думбадзэ выказаў занепакоенасць тым, што адбываецца сёння ў інфармацыйнай прасторы: "у інтэрнэт зайсці немагчыма - столькі бруду". Грамадскай думкай маніпулююць, лічыць парламентарый. Ён перасцярог ад сцэнарыя, па якім у свой час развіваліся "каляровыя рэвалюцыі" ў Грузіі, Украіне, Малдове. "Перамены, безумоўна, парэбны. Але было б наіўна верыць "вялікім дарадцам", якія на справе вельмі хочуць ахінуць хаосам стабільную незалежную дзяржаву. Гэтыя людзі спрабуюць уцягнуць у натоўп, вывесці на вуліцу моладзь. Яны цынічна зарабляюць грошы. Расхістаць тое, што мы гадамі будавалі, можна імгненна, але потым сітуацыю не выправіць", - перакананы дэпутат.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі