Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
06 лютага 2017, 11:48
Валерый Барадзеня

Беларусь у вырашэнні многіх пытанняў аддае перавагу эвалюцыйнаму шляху

Валерый Барадзеня
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Беларусь у вырашэнні многіх пытанняў аддае перавагу эвалюцыйнаму шляху. Такі вывад можна зрабіць па выніках сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, адзначыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Валерый Барадзеня.

У час сустрэчы кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі грамадскасці адбыўся адкрыты, жывы дыялог па многіх праблемных пытаннях. Закраналіся і такія фундаментальныя, філасофскія тэмы, як нацыянальная ідэя, самасвядомасць беларусаў. На думку Валерыя Барадзені, падстаў для рэфлексіі нямала: у гэтым годзе адзначаюцца гадавіны важных гістарычных падзей, напрыклад, стагоддзе Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Не толькі канкрэтных дзеянняў патрабуюць і эканамічныя праблемы, з якімі сутыкнулася сёння Беларусь, лічыць дэпутат. У час размовы агучваліся розныя пункты гледжання наконт, напрыклад, прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці. Прэзідэнт чарговы раз выступіў за тое, каб гэты працэс ішоў паступальна і з улікам інтарэсаў людзей. Аб мэтазгоднасці такога падыходу сведчыць і вопыт суседніх краін.

Такой жа ўзважанасці патрабуе і моўнае пытанне. У Беларусі ў гэтым плане спакойная сітуацыя. "Развіваць беларускую мову трэба, але не ўкараняць яе сілай - ні да чаго добрага не прывядзе", - лічыць ён. Моўнае пытанне з тых, што можа раскалоць грамадства, а Беларусі трэба канцэнтравацца на тым, што аб'ядноўвае нацыю, дадаў дэпутат.

Што датычыцца яшчэ адной тэмы сустрэчы - мараторыя на смяротную кару, парламентарый сказаў, што падзяляе пазіцыю кіраўніка дзяржавы. Як паведамлялася, Прэзідэнт адзначыў, што не мае права забараніць смяротную кару або накласці мараторый на яе прымяненне, паколькі праведзены ў Беларусі рэферэндум паказаў: большасць насельніцтва падтрымлівае вышэйшую меру пакарання. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка прапанаваў разгарнуць у грамадстве (у парламенце, партыях, грамадскіх аб'яднаннях) дыскусію па гэтым пытанні, каб вывучыць усе за і супраць. "І калі мы потым у грамадства спытаем, і людзі прагаласуюць большасцю супраць смяротнай кары, я ў гэты ж дзень падпішу па выніках гэтага рэферэндуму", - падкрэсліў у час сустрэчы Прэзідэнт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі