Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
19 лістапада 2020, 12:30
Уладзімір Андрэйчанка

Беларусь па-ранейшаму нацэлена на ўмацаванне сувязей з усімі замежнымі партнёрамі

Уладзімір Андрэйчанка
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Беларусь па-ранейшаму нацэлена на ўмацаванне сувязей з усімі замежнымі партнёрамі, зацікаўленымі ў супрацоўніцтве. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На рэалізацыю нашай праграмы міжпарламенцкага супрацоўніцтва значны ўплыў аказвае абвастрэнне геапалітычнай барацьбы, якая разгорнута ў тым ліку вакол Беларусі, - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. - Беларускім парламентарыям нярэдка даводзіцца рэагаваць на недружалюбныя і зусім беспадстаўныя заявы шэрага заходніх палітыкаў. Тым не менш Беларусь па-ранейшаму нацэлена на ўмацаванне сувязей з усімі замежнымі партнёрамі, зацікаўленымі ў супрацоўніцтве. Але важна, каб яны добра разумелі - нам не трэба ні прызнання вынікаў выбараў, ні ацэнак дзеянняў дзяржавы па забеспячэнні правапарадку ў краіне. Беларусы самі ва ўсім разбяруцца".

Спікер дадаў: "Мы гатовы да канструктыўнага ўзаемадзеяння, калі размова ідзе не пра надуманыя праблемы, а пра рэальныя праекты, якія будуць працаваць на карысць народаў нашых краін. Бо пагрозы міжнароднай бяспецы і тую шкоду, што нанесла сусветнай эканоміцы пандэмія, можна ліквідаваць толькі сумесна".

Уладзімір Андрэйчанка лічыць, што тут ёсць яшчэ нявыкарыстаныя рэзервы ў дзейнасці парламенцкіх груп дружбы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі