Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Таццяна Валавая

Беларусь нясе найбольшыя выдаткі ад бар'ераў у ЕАЭС

Меркаванні 29.01.2019 | 11:03
Таццяна Валавая Таццяна Валавая Член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі

Беларусь нясе найбольшыя выдаткі ад існуючых у Еўразійскім эканамічным саюзе бар'ераў. Такое меркаванне выказала 28 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Маскве член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Таццяна Валавая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я цяпер не адказваю за лічбы з дакладнасцю да коскі, таму што называю іх па памяці, - - сказала Таццяна Валавая. - Беларусь па долі ВУП у агульным аб'ёме ўнутранага валавога прадукту Еўразійскага эканамічнага саюза займае прыкладна 3,6 працэнта. Але калі мы возьмем па долі Беларусі ў экспарце, то гэта ўжо недзе ад 25 працэнтаў да 30 працэнтаў, па гэтым паказчыку яна ўступае толькі Расіі, і неістотна. А по долі імпарту Беларусь апярэджвае Расію, Беларусь у аб'ёме імпарту займае каля 40 працэнтаў. Калі Беларусь настолькі цесна звязана з іншымі краінамі і настолькі цесна інтэгравана (яна інтэгравана значна больш, чым любая з іншых дзяржаў ЕАЭС), то і выдаткі, звязаныя з бар'ерамі, выключэннямі і абмежаваннямі, яна зведвае значна мацней. У гэтым плане я заўсёды гляджу на выступленні кіраўнікоў Беларусі, як на фіксацыю тых кропак, дзе нам трэба нешта рабіць". Таццяна Валавая адзначыла, што гэта датычыцца аднолькавых умоў функцыянавання кампаній у ЕАЭС, стварэння агульных рынкаў нафты, нафтапрадуктаў і газу, а таксама размеркавання ўвазных мытных пошлін.

"Я заўсёды кажу, што, калі мы чуем крытыку ў наш адрас (Еўразійскай эканамічнай камісіі. - Заўвага БЕЛТА), мяне гэта як інтэгратара вельмі радуе, - заўважыла міністр ЕЭК. - Таму што не крытыкуюць краіны ЕАЭС толькі тое, што для іх не мае інтарэсу, тое, што не закранае за жывое. І заўсёды такія яркія і эмацыянальныя выступленні Аляксандра Лукашэнкі для мяне - сведчанне таго, што Беларусь рэальна вельмі зацікаўлена ў еўразійскай інтэграцыі, яна атрымлівае вялікія перавагі, але ў той жа час разумее, што можа атрымліваць і больш".

Версія для друку
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.