Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны
Ігар Петрышэнка

Асабістыя прыёмы грамадзян даюць магчымасць адчуваць настрой людзей

Меркаванні 03.10.2018 | 17:52
Ігар Петрышэнка Ігар Петрышэнка Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі

Выязныя асабістыя прыёмы грамадзян даюць магчымасць адчуваць настрой і праблемы людзей. Такое меркаванне выказаў 3 кастрычніка па выніках асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб у Гомельскім райвыканкаме намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асабістыя прыёмы даюць магчымасць бачыць і адчуваць настрой людзей, праблемы, з якімі яны жывуць, - сказаў Ігар Петрышэнка. - Выезды ў рэгіёны - гэта магчымасць выслухаць людзей, выпрацаваць канкрэтныя шляхі вырашэння пытанняў, якія іх хвалююць, трансфармаваць іх у тыя ці іншыя кіраўніцкія рашэнні, якія ў канчатковым выніку накіраваны на стварэнне спрыяльнага камфортнага асяроддзя для любога грамадзяніна, дзе б ён ні пражываў: у вёсцы, горадзе, малым населеным пункце, раённым цэнтры".

Прапановы, якія датычацца змяненняў пастановы Міністэрства аховы здароўя ад 16 мая 2003 года "Аб зацвярджэнні норм дыягнастычных і лячэбна-рэабілітацыйных паслуг (працэдур) у галіне санаторна-курортнага лячэння", агучыла намесніку прэм'ер-міністра дырэктар санаторыя "Машынабудаўнік" (філіяла ААТ "Гомсельмаш") Наталля Звенігародская. У прыватнасці, яна лічыць, што колькасць працэдур павінна быць прапарцыянальна тэрмінам знаходжання пацыентаў. Паводле яе слоў, колькасць дзён пуцёўкі скарацілася, аднак колькасць назначэнняў засталася ранейшай. Яшчэ адзін важны аспект - спалучальнасць фізіятэрапеўтычных працэдур. Таксама, на думку Наталлі Звенігародскай, трэба разгледзець пытанне адносна патрабавання па абавязковай наяўнасці лабараторыі ў санаторна-курортных установах. "У санаторый пацыенты прыязджаюць з выпіскамі з медыцынскіх дакументаў, у якіх ёсць вынікі аналізаў. Напрыклад, мы выкарыстоўваем неінвазіўныя аналізатары формулы крыві, што даюць вынікі па 120 паказчыках. Як варыянт - праводзіць аналізы мы маглі б ва ўстановах аховы здароўя", - растлумачыла кіраўнік, падкрэсліўшы, што ўтрыманне лабараторыі для санаторыя нерэнтабельна.

Ігар Петрышэнка адзначыў, што прапановы будуць разгледжаны профільнымі спецыялістамі. У той жа час ён зрабіў акцэнт на тым, што санаторыям важна ўкараняць новыя паслугі, развіваць стварэнне камфортнага асяроддзя з улікам патрэбнасцей кліентаў, заказчыкаў, прадумваць гібкія формы работы. Таксама намеснік прэм'ер-міністра прапанаваў распрацаваць санаторыю сумесна з раёнам пілотны праект актыўнага даўгалецця, які ўключаў бы і сцежкі здароўя, і кулінарныя лакацыі, і зоны адпачынку. На яго думку, важна развіваць у санаторыях і анімацыйныя службы, прыцягваць у іх актыўных маладых творчых людзей.

Яшчэ адно пытанне, агучанае на прыёме, датычылася будаўніцтва школы і дзіцячага сада ў Чонках Гомельскага раёна. Пенсіянерка Ніна Вішнякова расказала, што ў пасёлку ёсць базавая школа і дзіцячы сад, але яны не могуць умясціць усіх дзяцей. Некаторыя вымушаны ездзіць ва ўстановы абласнога цэнтра. Як растлумачыла старшыня Гомельскага райвыканкама Алена Алексіна, сёння ў Чонках актыўна будуецца жыллё. У мінулым годзе на тэрыторыі Чонкаўскага сельсавета адзначаны натуральны прырост насельніцтва. Неабходна вырашаць пытанне развіцця інфраструктуры.

Генпланам развіцця пасёлка вызначана пляцоўка для школы, разлічанай на 745 месцаў. Яе будаўніцтва запатрабуе Br18 млн. У якасці часовай меры ў раёне разглядаюць магчымасць пераабсталяваць базу існуючага непадалёк аздараўленчага лагера пад класныя пакоі і для дзетсадаўскіх груп. Пакуль жа ў гэтым годзе ў Чонкаўскім дзіцячым садзе адкрылі дадатковую групу, цяпер выхаванцамі дашкольнай установы з'яўляюцца 134 дзіцяці пры магчымасці сада 64 чалавекі. На чарзе - больш за 100 дзяцей. Што датычыцца школы, тут у дзве змены займаюцца 178 вучняў. Яшчэ 60 юных жыхароў вучацца ў абласным цэнтры.

Ігар Петрышэнка рэкамендаваў уключыць будаўніцтва школы ў інвестыцыйную праграму раёна, вобласці. "Гэта стратэгічнае пытанне", - дадаў ён.

На прыёме абмяркоўвалася пытанне абсталявання міні-футбольнай пляцоўкі ў аграгарадку Мічурынская і іншыя тэмы.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.