У Беларусі праблема насілля ў сям'і апошнім часам абвастрылася. Такое меркаванне выказаў 14 красавіка на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Алег Каразей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У студзені - сакавіку бягучага года зарэгістраваны 24 забойствы ў быце (за аналагічны перыяд мінулага года - 17).
"На жаль, дагэтуль жывуць прымаўкі "б'е - значыць, кахае", "сцярпіцца - злюбіцца", фразеалагізм "не выносіць смецце з хаты". Мы спрабуем такі менталітэт змяніць. Павінна быць выразнае разуменне ў грамадстве, што насілле ў сям'і - гэта злачынства. А яно ж чыніцца ў розных сем'ях - і ў групах рызыкі (непрацуючыя, раней судзімыя, злоўжываючыя спіртнымі напіткамі), і знешне паспяховых", - адзначыў Алег Каразей.
Ён нагадаў, што 28 жніўня мінулага года ўступіла ў сілу частка 2 артыкула 9.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП). Гэта дало магчымасць вырашыць праблему прыцягнення сямейных скандалістаў да адказнасці: цяпер прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за нанясенне пабояў, якое не прывяло да прычынення цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут, учыненыя ў адносінах да блізкага сваяка або члена сям'і. За такое правапарушэнне ўжо прыцягнуты да адказнасці 5 тыс. 690 дэбашыраў.
У цэлым колькасць прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін павялічылася па выніках 2013 года на 4 працэнты ў параўнанні з 2012 годам, а па выніках трох месяцаў бягучага года - на 30 працэнтаў. "Гэта сведчанне таго, што працуе новая норма", - падкрэсліў Алег Каразей. Да адміністрацыйных правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін адносяцца правапарушэнні, прадугледжаныя артыкуламі 9.1 (наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання і іншыя насільныя дзеянні), 9.3 (абраза) і 17.1 (дробнае хуліганства) КоАП, якія былі ўчынены на глебе непрыязных узаемаадносін (канфліктаў) паміж членамі сям'і.
Асноўную колькасць бытавых злачынстваў складаюць крымінальныя дзеянні, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі. Ініцыіраванне ўзбуджэння спраў па іх дае магчымасць не дапусціць учынення больш небяспечных, цяжкіх злачынстваў. "Прыцягненне да адказнасці не самамэта. Галоўнае - данесці да свядомасці чалавека проціпраўнасць яго дзеянняў, - адзначыў прадстаўнік МУС. - У бягучым годзе ўзбуджана ўжо 552 справы ў сферы сямейна-бытавых адносін па прэвентыўных артыкулах".
Паводле інфармацыі УУС, удзельная вага сямейна-бытавых злачынстваў на працягу апошніх пяці гадоў не перавышае 3 працэнтаў агульнай колькасці зарэгістраваных. Разам з тым з усяго масіву зарэгістраваных у бягучым годзе забойстваў (113) блізкімі людзьмі ўчынена кожнае пятае (21,2 працэнта). Праблема забойстваў і наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў найбольш вострая для сельскай мясцовасці, дзе зарэгістравана 36,8 працэнта гэтых злачынстваў (11 такіх злачынстваў на 100 тыс. насельніцтва). У той жа час у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу гэты каэфіцыент - меншы за 6. Большасць бытавых злачынстваў (87,5 працэнта) учыняецца мужчынамі, а іх ахвярамі, як правіла, становяцца жанчыны (72 працэнты) і людзі пажылога ўзросту (17,4 працэнта).
"На момант учынення забойстваў, прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў амаль 80 працэнтаў злачынцаў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Значная колькасць бытавых злачынстваў учыняецца людзьмі, якія не працуюць і не вучацца (52 працэнты), практычна трэць мелі судзімасць, - паведаміў Алег Каразей. - Сацыяльна-дэмаграфічная характарыстыка пацярпелых практычна ідэнтычная. Кожная другая ахвяра - ва ўзросце ад 30 да 49 гадоў, 13 працэнтаў - пажылыя людзі, 2 працэнты - непаўналетнія. Кожны другі пацярпелы знаходзіўся ў стане ап'янення. 55 працэнтаў ахвяр не працавалі і не вучыліся".
Больш за ўсё злачынстваў у бытавой сферы ўчыняецца ў выхадныя дні (у суботу - 24 працэнты, у нядзелю - 19 працэнтаў). Самы крымінальна актыўны перыяд сутак - з 18.00 да 24.00 (41 працэнт).
Як адзначылі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей упраўлення прафілактыкі МУС, насільным актам у дачыненні да членаў сям'і ў розны час давалася розная прававая ацэнка - ад поўнага апраўдання вінаватых да прызнання гэтых злачынстваў найбольш цяжкімі з усіх існуючых. У прававых крыніцах Старажытнай Русіі, старажытнарымскім і англійскім праве бацькі мелі амаль выключныя правы над дзецьмі: дазвалялася фізічнае пакаранне і нават забойства за непаслухмянасць і дзёрзкасць. У Каралеўстве Швецыя, напрыклад, забарона біць дзяцей і пагражаць ім фізічным пакараннем уведзена заканадаўствам з 1976 года. У Шатландыі, Іране і Італіі збіццё жонкі было прызнана процізаконным у 70-я гады мінулага стагоддзя. Аднак да апошняга часу насілле ў сям'і не ўспрымалася як сур'ёзнае насільнае злачынства, а ўспрымалася як асабістая, унутрысямейная праблема.
Цяпер з-за значнай распаўсюджанасці і небяспекі гэтай з'явы сусветная супольнасць прызнае праблему насілля ў сям'і адной з самых значных праблем злачыннасці. У крымінальным і крымінальна-працэсуальным заканадаўстве ЗША, Каралеўства Швецыя, Іспаніі, Рэспублікі Польшча і Малдовы існуюць спецыяльныя склады злачынстваў, рэгулюючыя адносіны ў сям'і. У шэрагу краін, у тым ліку постсавецкай прасторы, прыняты законы аб прадухіленні і папярэджанні насілля ў сям'і.
У Беларусі спецыяльнага закона, які рэгуляваў бы ўзаемаадносіны ў сям'і, у тым ліку дэвіянтныя, няма: прававыя асновы дзейнасці дзяржаўных органаў і няўрадавых арганізацый у гэтай сферы замацаваны ў розных нарматыўных прававых актах (законах "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў", "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх" і кодэксах - Крымінальным, Грамадзянскім, Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях і іншых).