Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
06 кастрычніка 2016, 14:56

Адносіны Беларусі і Пакістана менш як за два гады набылі вялікую дынаміку

Адносіны Беларусі і Пакістана менш як за два гады набылі вялікую дынаміку. Аб гэтым заявіў 6 кастрычніка журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое рашэнне, якое кіраўнік дзяржавы прыняў некаторы час таму аб адкрыцці нашага пасольства ў Пакістане, апраўдала сябе. Мінула крыху менш як два гады, але за гэты час нашы адносіны з Пакістанам набылі вялікую дынаміку", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў, што ў 2015 годзе краіны падпісалі 58 розных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва. У час цяперашняга візіту Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан было падпісана яшчэ каля 15 мемарандумаў і пагадненняў. Усе яны ствараюць значную прававую базу для развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі ва ўсіх сферах і галінах без выключэння. "Вынікі гэтага візіту даюць магчымасць гаварыць аб тым, што наша супрацоўніцтва выйшла на новы ўзровень, калі раней мы гаварылі аб простых пастаўках прадукцыі, то цяпер Прэзідэнт Беларусі і прэм'ер-міністр Пакістана гаварылі аб неабходнасці паглыбленага кааперацыйнага супрацоўніцтва, - звярнуў увагу кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. - Нас цікавяць сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і тэхналогій, адукацыі. Па ўсіх гэтых напрамках у нас заключаны кантракты і пагадненні ў час цяперашняга візіту".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі