ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 верасня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
09 лютага 2018, 14:57
Мікалай Шчокін

Аб'яўленне Года малой радзімы стане стымулам для кожнага праявіць стваральную ініцыятыву

Мікалай Шчокін
Мікалай Шчокін
Загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН

Аб'яўленне 2018 года ў Беларусі Годам малой радзімы стане стымулам для кожнага праявіць стваральную ініцыятыву і ўпісаць сваё імя ў гісторыю роднага горада, вёскі, двара, вуліцы. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік Цэнтра палітычнай і эканамічнай сацыялогіі Інстытута сацыялогіі НАН Мікалай Шчокін.

"Гэта заканамерны і своечасовы выбар, асабліва ў святле дэкларуемага ў Беларусі акцэнту на развіцці рэгіёнаў. Кожны з нас павінен памятаць аб сваіх каранях і, дабіўшыся чагосьці ў жыцці, аддаваць належнае малой радзіме, - сказаў Мікалай Шчокін. - Калі ты стаў паспяховым бізнесменам, чаму б не інвесціраваць у родны гарадок або вёску? Калі кіраўнік, дэпутат - можна дапамагчы ў паляпшэнні якасці жыцця. Калі проста мясцовы жыхар - асабістым прыкладам заахвочваць супольнасць, суседзяў да навядзення парадку, добраўпарадкавання роднага кутка, узаемнай дапамогі. І гэтак далей. Таму аб'яўленне Года малой радзімы стане стымулам для кожнага праявіць стваральную ініцыятыву і ўпісаць сваё імя ў гісторыю свайго горада, вёскі, двара, вуліцы".

На думку Мікалая Шчокіна, у пэўным сэнсе гэта прадаўжэнне нядаўна прынятых дэкрэтаў па лібералізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, садзейнічанні занятасці і іншых заканадаўчых актаў, нацэленых на стварэнне ўмоў для нацыі паспяховых людзей, якія імкнуцца працаваць у сваёй краіне і на яе карысць. "Усё разам ператвараецца ў працэс кансалідацыі нацыі, у кожнага прадстаўніка якой у генах закладзены традыцыйныя для беларусаў дабрата, шчодрасць, сумленнасць, міралюбнасць, а таксама пачуццё гордасці самадастатковага чалавека, гаспадара ўласнага жыцця і дастойнага грамадзяніна сваёй краіны. У гэтым, мне здаецца, сапраўднае праяўленне патрыятызму - любіць малую радзіму не на словах, а на справе", - рэзюмаваў ён.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі