Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
09 жніўня 2020, 11:44

Выбары адбыліся і ў Магілёўскай вобласці - ЦВК

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных ЦВК на 10.00, прэзідэнцкія выбары адбыліся і ў Магілёўскай вобласці. У рэгіёне прагаласавала 53,87 працэнта выбаршчыкаў, паведамляе БЕЛТА.

Раней па выніках датэрміновага галасавання адбыліся выбары ў Гомельскай вобласці. Паводле даных на 10.00, яўка выбаршчыкаў у гэтым рэгіёне - 57,82 працэнта.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына праінфармавала, што выбарчыя ўчасткі адкрыліся і працуюць у штатным рэжыме: прэтэнзій і канфліктаў няма.

Прызнаецца, што выбары адбыліся, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш за палавіну грамадзян, уключаных у спіс выбаршчыкаў. Створана 5767 участкаў для галасавання, у тым ліку 231 - у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, 13 - у воінскіх часцях і 44 - за межамі Беларусі.

Сачыць за ходам выбарчай кампаніі будуць 248 міжнародных і амаль 50 тыс. нацыянальных наглядальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі