Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
24 верасня 2020, 17:40

Socar адправіць у Беларусь чарговую партыю азербайджанскай нафты

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана адправіць у Беларусь чарговую партыю нафты Azeri Light, паведамляе "Інтэрфакс-Азербайджан".

"Гэтымі днямі, магчыма, заўтра-паслязаўтра, плануецца адпраўка ў Беларусь аднаго танкера з азербайджанскай нафтай аб'ёмам каля 95 тыс. т з Джэйхана ў Турцыі", - паведаміў намеснік начальніка дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю Socar Ібрагім Ахмедаў. Ён удакладніў, што адгрузка танкера з Джэйхан чакаецца да канца бягучага месяца.

На кастрычнік з "Белнафтахімам" адпаведных дамоўленасцей пакуль няма, дадаў Ібрагім Ахмедаў.

Як растлумачылі журналістам у канцэрне "Белнафтахім", партыя нафты будзе дастаўлена на Мазырскі НПЗ праз порт "Паўднёвы" ў Адэсе.

Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў раней паведамляў, што Socar у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі