Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

МЕРКАВАННЕ: Бязвізавы рэжым умацуе дружбу паміж народамі Беларусі і Кітая

Стужка навiн 06.08.2018 | 16:18

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязвізавы рэжым умацуе дружбу паміж народамі Беларусі і Кітая. Такое меркаванне 6 жніўня ў час наведвання Інстытута пагранічнай службы выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў, што бязвізавы рэжым павысіць зручнасць наведвання дзвюх краін. "У Кітаі насельніцтва мае вялікую цікавасць да наведвання Беларусі. Калі бязвізавы рэжым пачне дзейнічаць, то зрабіць гэта будзе больш зручна, - сказаў Цуй Цымін. - Я хачу выказаць удзячнасць ураду Беларусі, пагранічнікам за тое, што яны аказалі падтрымку, садзейнічанне для спрашчэння наведвання Беларусі. Пасля 10 жніўня, калі бязвізавы рэжым пачне дзейнічаць, нашы народы будуць часцей падарожнічаць і змогуць лепш даведацца адзін аб адным. Гэта ўмацуе нашу дружбу".

Як паведамлялася, пагадненне аб бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Кітаем уступае ў сілу з 10 жніўня. Беларусы змогуць знаходзіцца ў Кітаі без візы да 30 дзён у адной паездцы, але не больш як 90 дзён на год. Такое ж правіла будзе дзейнічаць для кітайскіх грамадзян. Калі чалавек захоча заставацца ў краіне больш за 30 дзён або займацца вучобай, прафесійнай дзейнасцю, трэба будзе атрымліваць спецыяльную візу. У бязвізавы рэжым закладзены прыватныя паездкі, бізнес-камандзіроўкі, турыстычныя паездкі.

Міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў было заключана 10 чэрвеня ў Цындаа ў час рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР. З падпісаннем дакумента Беларусь аказалася ў ліку некалькіх краін Еўропы, у якіх устаноўлены бязвізавы рэжым з Кітаем.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Стужка навiн
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.