Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

ІНФАГРАФІКА: "Лістапад-2016"

Стужка навiн 03.11.2016 | 12:47

XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 4 па 11 лістапада пад слоганам "Насустрач натхненню".

На буйнейшы кінафорум Беларусі заяўлены 159 карцін з 45 краін.

83 работы прымуць удзел у конкурсах:

асноўным конкурсе ігравога кіно - 11,

"Маладосць на маршы" - 12,

дзіцячых і юнацкіх фільмаў - 8,

дакументальнага кіно - 12,

нацыянальных кінашкол - 16,

нацыянальным конкурсе - 24.

Гледачоў чакаюць:

кінахіты і дакументальныя стужкі, якія атрымалі міжнароднае прызнанне,

рэжысёрскія дэбюты,

майстар-класы,

творчыя сустрэчы.

Фільм адкрыцця фестывалю - альманах "Пецярбург. Толькі па любві" (Расія), фільм закрыцця - "Астаткавыя выявы" вядомага польскага кінарэжысёра Анджэя Вайды.

Пляцоўкамі кінафестывалю стануць сталічныя кінатэатры "Цэнтральны", "Мір", "Піянер", "Перамога", Музей гісторыі беларускага кіно. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця пройдуць у кінатэатры "Масква".

З 5 па 10 лістапада будзе працаваць індустрыяльная платформа кінафестывалю. У бягучым годзе каардынатары праекта прапануюць прафесіяналам сустрэцца для абмеркавання актуальных задач фарміравання нацыянальнай кінаіндустрыі.

Крыніца: Міністэрства культуры Беларусі.

Адрас інфаграфікі: http://blr.belta.by/infographica/view/listapad-2016-3888/

Версія для друку
Навіны рубрыкі Стужка навiн
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.