Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
15 чэрвеня 2022, 09:16

Богуш: краевугольны камень у падрыхтоўцы спецыялістаў - сумесная работа ВНУ і прадпрыемстваў

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краевугольны камень у падрыхтоўцы спецыялістаў - сумесная работа ВНУ і прадпрыемстваў, заявіў журналістам рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Сістэма падрыхтоўкі кадраў пастаянна развіваецца. Яна не можа быць у статыцы, яна павінна быць у дынамічным развіцці. Тут, напэўна, краевугольным каменем з'яўляецца сумесная работа ўніверсітэтаў і нашых высокатэхналагічных прадпрыемстваў па арганізацыі гэтай падрыхтоўкі. У БДУІР такі вопыт ёсць. Мы даволі цесна працуем з вядучымі прадпрыемствамі, арганізаваны філіялы кафедраў, запрашаюцца вядучыя спецыялісты для выкладчыцкай дзейнасці ва ўніверсітэт, мы знаходзімся ў пастаянным кантакце як з пункту гледжання фарміравання мадэлі і патрабаванняў да будучага спецыяліста, так і з пункту гледжання рэалізацыі гэтых патрабаванняў. Пры гэтым задзейнічаецца як база ўніверсітэта, так і выязныя заняткі, асабліва для правядзення навучальнай, тэхналагічнай практык, - расказаў Вадзім Богуш. - Нашы выпускнікі выконваюць дыпломныя праекты або ў навуковых лабараторыях, або вырашаючы тэхналагічныя задачы прадпрыемстваў - заказчыкаў кадраў".

Рэктар падкрэсліў: у выпускніка абавязкова павінны быць практычныя кампетэнцыі. "І ў гэтай частцы задачу немагчыма вырашыць без удзелу заказчыка кадраў. Як правіла, тыя прадпрыемствы, кампаніі, якія зацікаўлены ў выпускніках, пачынаюць з імі працаваць з трэцяга, часам з другога курса. І мы ўжо на гэтым этапе бачым студэнтаў, якія маглі б сябе праявіць у навуцы, складаных тэхналагічных напрамках. Узровень падрыхтоўкі спецыялістаў вызначаецца эфектыўным узаемадзеяннем з заказчыкамі і тым фундаментам, які закладваецца ва ўніверсітэце, але ён патрабуе ад чалавека пастаяннага самаўдасканалення", - дапоўніў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі