Сумесная выстаўка "СМІ ў Беларусі" і "ТІБО" навучыць папулярызаваць выданні ў Інтэрнэце
Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" ў бягучым годзе ўпершыню пройдзе сумесна з міжнародным форумам па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2012" 25-28 красавіка. Аб тым, што дасць двум мерапрыемствам такі творчы саюз, ці не заслоніць адно з іх іншае, а таксама аб краінах-удзельніцах і асаблівасцях экспазіцый, карэспандэнт БЕЛТА размаўляў з намеснікам міністра інфармацыі Беларусі Уладзімірам Матусевічам.
- Уладзімір Уладзіміравіч, у чым тоіцца прычына аб'яднання?
- У бягучым годзе мы вырашылі зрабіць форум "СМІ ў Беларусі" больш прафесійным. Для айчынных СМІ цяпер асабліва актуальныя пытанні пашырэння ў глабальнай камп'ютарнай сетцы, паколькі Інтэрнэт - найбольш перспектыўная сфера для развіцця друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Я маю на ўвазе і мультымедыйны прадукт - калі паралельна з выпускам друкаваных версій ствараецца інтэрнэт-прадукцыя, прадукцыя для мабільных тэлефонаў, планшэтаў, рыдараў, смартфонаў. У нашай краіне практычна кожны другі жыхар у той ці іншай ступені рэгулярна карыстаецца Інтэрнэтам, і колькасць наведвальнікаў некаторых сайтаў айчынных газет за месяц набліжаецца да колькасці іх падпісчыкаў. Таму Інтэрнэт - тая сфера, дзе абавязкова павінны прысутнічаць сучасныя СМІ.
Цалкам відавочна наступная тэндэнцыя - тое, што аператыўны кантэнт навін паступова адыходзіць у Сусветную сетку, а ў друкаванай версіі застаюцца буйныя жанры: аналітычныя матэрыялы, журналісцкія расследаванні. Сёння ў любой раённай газеце, якая выходзіць у друкаванай версіі два разы на тыдзень, навіны даходзяць да чытачоў са спазненнем і ўжо не з'яўляюцца такімі актуальнымі і цікавымі. Таму будучае друкаваных версій - за буйнымі жанрамі. І гэты жанравы падзел прадукту ў перспектыве будзе станавіцца ўсё больш відавочным.
Таму з улікам развіцця сучасных інфармацыйных тэхналогій на рэспубліканскім узроўні было прынята рашэнне правесці "СМІ ў Беларусі" і "ТІБО" адначасова для таго, каб спецыялісты маглі абмяняцца вопытам і прадставіць свае дасягненні, перспектыўныя праекты, каб яны маглі сустрэцца з прадстаўнікамі буйных кампаній у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
- Якія асаблівасці можаце адзначыць у праграме цяперашняга форуму?
- Праграма будзе зарыентавана на прафесіяналізм удзельнікаў і звязана ў першую чаргу з папулярызацыяй СМІ ў Інтэрнэце, з новымі формамі і метадамі работы ў глабальнай сетцы. Сярод семінараў і майстар-класаў будуць мерапрыемствы па такіх тэмах, як "Магчымасці традыцыйных СМІ ў сацыяльных сетках", "Прымяненне інструментаў сацыяльных медыя для аператаў распаўсюджвання інфармацыі", "Эфыектыўная прысутнасць СМІ ў Інтэрнэце як фактар фарміравання станоўчага іміджу Беларусі ўнутры краіны і за мяжой". Спадзяёмся,што ў гэтых мерапрыемствах прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты СМІ, работнікі прэс-службаў. Для прадстаўнікоў мясцовай прэсы будзе цікавы семінар "Рэгіянальныя СМІ ў Інтэрнэце". Тэма папулярызацыі рэгіянальных газет у глабальнай сетцы цяпер асабліва актуальная, таму што за апошнія два гады ў Беларусі ва ўсіх выданняў з'явіліся свае інтэрнэт-сайты. Аднак калі гаварыць пра якасць гэтых рэсурсаў і інтэнсіўнасць выкарыстання Сусветнай сеткі рэгіянальнымі выданнямі, гэтыя паказчыкі вельмі розныя па ўсёй краіне.
Сёння ў нас ёсць рэгіянальныя газеты, якія маюць групу паклоннікаў у сацыяльных сетках, іх сайты наведваюць шматлікія карыстальнікі, у тым ліку і з-за мяжы, а ёсць сайты, якія застылі на першапачатковым узроўні - яны абмяжоўваюцца абнаўленнем навін і дубліраваннем матэрыялаў друкаванай версіі. Такія падыходы да работы трэба мяняць.
- Сродкі масавай інфармацыі якіх краін гатовы ўдзельнічаць у выстаўцы?
- Акрамя беларускіх СМІ ў выстаўцы прымуць удзел прадстаўнікі Расіі, Украіны, Кітая, Турцыі і іншых краін. Плануецца ўдзел шэрагу рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі - пацвердзілі арганізацыю стэндаў Маскоўская і Бранская вобласці. Можна будзе азнаёміцца са СМІ Саюзнай дзяржавы, свой стэнд арганізуе прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі. Рэгіянальныя беларускія СМІ будуць прадстаўлены на аб'яднаных стэндах сродкаў масавай інфармацыі абласцей, экспазіцыю сталічных выданняў арганізуе інфармацыйнае агенцтва "Мінск-навіны".
- Апошнім часам у Беларусі асабліва шмат гаворыцца аб стварэнні медыяхолдынгаў і выдавецкіх дамоў. На ваш погляд, наколькі перспектыўныя такія ўзбуйненыя структуры? Ці сапраўды ў іх больш плюсоў, чым мінусаў?
- Медыяхолдынг - форма, якая сёння з'яўляецца адной з самых распаўсюджаных сярод замежных СМІ. За мяжой складана ўявіць сабе рэдакцыю, якая выпускае толькі адно выданне. Стварэнне медыяхолдынгаў, інфармацыйна-выдавецкіх структур, якія працуюць над шэрагам выданняў па некалькіх тэматычных напрамках, дае магчымасць вырашыць мноства задач і мае бясспрэчныя перавагі. Гэта цэнтралізацыя арганізацыйнай дзейнасці, магчымасць аператыўнага фінансава-эканамічнага вырашэння пытанняў, аптымізацыя затрат, у тым ліку - эканомія на адміністрацыйна-тэхнічным персанале. Напрыклад, спецыялісты набору, вёрсткі, бухгалтэрыі, планавай, фінансавай, рэкламнай службы могуць быць задзейнічаны ў некалькіх выданнях адначасова. У кіраўніцтва з'яўляецца магчымасць сканцэнтраваць творчы патэнцыял. Павышаецца заработная плата журналіста, знаходзяць прымяненне яго прафесійныя веды і навыкі.
І яшчэ адзін важны момант: стварэнне ўзбуйненых медыяструктур дае магчымасць правільна пазіцыянаваць выданне на інфармацыйным рынку, структураваць яго тэматычна і ў залежанасці ад гэтага сегментаваць аўдыторыю чытачоў, выключыўшы яе перасячэнне. Цяпер гэта праблема актуальна для многіх выданняў. У холдынгу кожнае выданне дакладна прытрымліваецца сваёй тэматычнай накіраванасці, устараняецца неабгрунтаваная і непатрэбная канкурэнцыя. Гэта дае магчымасць кожнаму выданню заняць сваю нішу і мець стабільнага чытача.
Такім чынам медыяхолдынгі - перспектыўная для Беларусі форма, у якой значна больш плюсоў, чым мінусаў. Паколькі пры аб'яднальных працэсах газеты і часопісы не толькі будуць захаваны, але сканцэнтруецца інфармацыйны, арганізацыйны і фінансавы рэсурс, што паслужыць дадатковым стымулам для далейшага іх развіцця.
Таццяна ПАСТУШЭНКА