Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лілія Ананіч: Патэнцыял нацыянальнай інфармпрасторы дае магчымасць у поўнай меры забяспечыць усебаковае інфармаванне насельніцтва аб ходзе выбарчай кампаніі

Інтэрв'ю 07.08.2015 | 15:48

Патэнцыял нацыянальнай інфармацыйнай прасторы дае магчымасць у поўнай меры забяспечыць шырокае і ўсебаковае інфармаванне насельніцтва аб ходзе выбарчай кампаніі. Аб гэтым расказала ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.


- Лілія Станіславаўна, пастановай Цэнтрвыбаркама зацверджана Палажэнне аб парадку выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе. Сродкі масавай інфармацыі прызначаны забяспечыць роўныя магчымасці для кандыдатаў у прэзідэнты, галоснае і адкрытае правядзенне ўсіх этапаў выбарчай кампаніі. Як вы ацэньваеце патэнцыял беларускіх СМІ ў гэтым кантэксце?


- У Беларусі створана канкурэнтная інфармацыйная прастора, якая дынамічна развіваецца. У нас зарэгістравана 1577 друкаваных СМІ, 273 электронныя, 9 інфармацыйных агенцтваў. Пры гэтым 2/3 усіх беларускіх сродкаў масавай інфармацыі з'яўляюцца недзяржаўнымі.


Акрамя таго, на тэрыторыі Беларусі распаўсюджваецца звыш 4 тыс. замежных друкаваных СМІ з Расіі, Украіны, Казахстана, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Літвы, Польшчы, Латвіі, Фінляндыі. Атрымалі дазвол на распаўсюджванне і трансліруюцца больш як 200 замежных тэлеканалаў.


У Беларусі актыўна ўкараняюцца інтэрнэт-тэлебачанне, ІР, ОТТ, SMARТ-тэхналогіі. Поўнасцю завершаны пераход у лічбавы фармат эфірнага тэлевяшчання ў дэцыметровым дыяпазоне. Тэлевізійная аўдыторыя аператараў электрасувязі перавышае 6 млн чалавек.


Сегментам медыйнага поля, які найбольш дынамічна развіваецца, з'яўляецца інтэрнэт. У Беларусі больш як 5 млн карыстальнікаў інтэрнэту. У рэйтынгу Міжнароднага саюза электрасувязі наша краіна займае 38-е месца, апярэджваючы такія краіны, як Расія, Казахстан, Літва, Польшча, Балгарыя, Румынія, Венгрыя, Грэцыя, Славакія, Партугалія, Аргенціна, Турцыя і іншыя.


У нас адкрытая, дынамічная нацыянальная інфармацыйная прастора, і яе патэнцыял у поўнай меры дае магчымасць забяспечыць шырокае і ўсебаковае інфармаванне насельніцтва аб ходзе выбарчай кампаніі, данесці  праграмныя палажэнні кандыдатаў, безумоўна, пасля іх рэгістрацыі ў гэтай якасці ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.


Хоць з аналізу публікуемай цяпер інфармацыі відаць, што асобныя ангажыраваныя СМІ і палітычныя сілы, якія стаяць за імі, у якасці аргументаў аддаюць перавагу заклікам да байкоту або спрабуюць надаць сур'ёзнай грамадска-палітычнай кампаніі карыкатурны характар.


Безумоўна, такія публікацыі не могуць прэтэндаваць на аб'ектыўнасць і транспарэнтнасць.


Бываючы ў рэгіёнах, сустракаючыся з людзьмі ў працоўных калектывах, аналізуючы звароты грамадзян у сродкі масавай інфармацыі, мы бачым, што людзі неабыякавыя да будучага краіны і гатовы прадэманстраваць сваё стаўленне актыўным удзелам у выбарчай кампаніі. Што, уласна, і дэманструе перыяд збору подпісаў за патэнцыяльных кандыдатаў.


Нягледзячы на складанасці сучаснага перыяду, беларусы ў поўнай меры разумеюць, што шчаслівая будучыня не можа быць прыўнесена звонку, і толькі разам, карпатлівай стваральнай працай будуецца паспяховая краіна.


Мы ўжо даўно прывыклі да спакойнага жыцця, прыгожых, дагледжаных вуліц, гарадоў і вёсак. Дасягненні апошняга дваццацігоддзя для ўсіх відавочны. Як бы ні было цяжка, мы захавалі і развілі прамысловы патэнцыял, стварылі экспартна арыентаваную сельскую гаспадарку, пабудавалі тысячы аб'ектаў сацыяльна-культурнай сферы. У краіне з'явіліся цэлыя галіны, заснаваныя на новых тэхналогіях.


Мы не перапісвалі нашу гісторыю, захавалі ўсё найлепшае, што створана папярэднімі пакаленнямі.


І таму ўсе, хто прыязджае да нас, захапляюцца нашай краінай, адзначаюць шчырасць, міралюбівасць і гасціннасць беларускага народа. Але ж усё гэта не дадзена з неба, гэта зрабілі мы - беларусы.


- Знакавыя палітычныя падзеі накладваюць на журналістаў асаблівую адказнасць. І прафесійную, і грамадзянскую. На ваш погляд, ці ёсць ва ўсіх СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў сёння такое разуменне сваёй адказнасці?


- Хачу адзначыць: важная грамадска-палітычная кампанія не адмяняе патрабаванняў заканадаўства да сродкаў масавай інфармацыі. Яны абавязаны выконваць яго ў мэтах найбольш поўнага, аб'ектыўнага інфармавання грамадзян аб сутнасці працэсаў, якія адбываюцца.


На гэтым этапе Міністэрства інфармацыі, як рэгулятар галіны, уважліва аналізуе інфармацыйныя патокі, пры гэтым адзначаючы, што дзяржаўныя СМІ, якія, дарэчы, пералічаны і ў пастанове Цэнтрвыбаркама, у поўным аб'ёме выконваюць ускладзеныя на іх функцыі інфармавання.


Разам з тым, пастанова не рэгламентуе дзейнасць усіх СМІ. Хутчэй, гэта адказнасць тых, хто вызначае іх рэдакцыйную палітыку.


Безумоўна, мы будзем не толькі ўважліва адсочваць выкананне заканадаўства, але і ў выпадках яўнага яго парушэння адэкватна рэагаваць.


Выбары - гэта момант ісціны, у тым ліку для СМІ. Палітычная кан'юнктура, заангажыраванасць наўрад ці могуць служыць правільнымі арыенцірамі для журналістаў. Самая галоўная і найлепшая мэта - служыць сваёй краіне і свайму народу.

Версія для друку
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.