Італія з'яўляецца важным эканамічным партнёрам Беларусі і ўпэўнена займае пятую пазіцыю сярод краін, з якімі ў Беларусі склаліся трывалыя гандлёва-эканамічныя сувязі. Аб тым, якіх вынікаў супрацоўніцтва можна чакаць у 2014 годзе, ці выгадна для Беларусі старшынства Італіі ў ЕС, ці пашырыцца геаграфія палётаў паміж краінамі і, як будзе выглядаць беларускі павільён на Сусветнай выстаўцы EXPO-2015 у Мілане, у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Італіі Яўген Шастакоў.
- Старшынства ў Еўрасаюзе 1 ліпеня перайшло на паўгода ад Грэцыі да Італіі. Ці адаб'ецца гэта на эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Італіі, ці акажа станоўчы ўплыў на адносіны Беларусі з ЕС, улічваючы даўнія і цесныя беларуска-італьянскія сувязі?
- Безумоўна, старшынства Італіі ў Еўрапейскім саюзе важнае і значнае, у тым ліку для Беларусі. Паколькі сярод галоўных прыярытэтаў італьянскага старшынства, па сутнасці, вырашэнне надзённых пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэта і павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі Еўрасаюза, і развіццё прамысловасці, і стымуляванне інвестыцый, і стварэнне рабочых месц. Такія ж канкрэтныя і прагматычныя тэмы знаходзяцца і ў фокусе нашай увагі. Таму нам ёсць аб чым гаварыць. Мы заўсёды заяўлялі і заяўляем, што нашы адносіны з ЕС павінны будавацца ў рэжыме ўзаемапавагі і дыялогу, які не выключае ўзаемнай крытыкі. Беларусі і краінам Еўрасаюза ёсць чаму павучыцца адзін у аднаго і што пераняць, таму мы і настойваем на павазе да сябе і на разуменні нашай пазіцыі, якая накіравана на тое, каб пастаяннымі, няхай і не вельмі вялікімі крокамі рухацца насустрач адзін аднаму.
Я не хацеў бы ацэньваць адносіны Беларусі з Еўрапейскім саюзам, таму што прадстаўляю нашу дзяржаву менавіта ў Італіі. Больш правільна было б гаварыць аб нашых адносінах канкрэтна з гэтай краінай. Італія, з'яўляючыся адной з заснавальніц Еўрасаюза, традыцыйна выступае ў рэчышчы яго адзіных і ўзгодненых падыходаў. Разам з тым гэта даволі магутная дзяржава для таго, каб часам мець самастойнае меркаванне па тым ці іншым пытанні або ўплываць на фарміраванне агульнай пазіцыі нават у рамках такой арганізацыі, як ЕС.
Нашы адносіны з Італіяй перш за ўсё характарызуюцца наяўнасцю дастатковай долі прагматызму, - мы дакладна вычляняем сферы, якія маюць узаемны інтарэс. У першую чаргу гэта гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, дзякуючы якому адносіны паміж Беларуссю і Італіяй умацоўваюцца з кожным годам і становяцца больш выгаднымі. Так, у 2009 годзе сальда гандлю з Італіяй для Беларусі мела адмоўнае значэнне ў памеры $522 млн, у 2010 годзе - мінус $577 млн, у 2011-м - мінус $415 млн. У 2012 годзе адмоўнае для Беларусі сальда скарацілася да $280 млн, а ў 2013-м - да $204 млн. Прыемна, што па выніках работы за студзень - май 2014 года сальда набыло для Беларусі дадатнае значэнне і склала $129 млн, і гэта, скажам так, даволі ўнікальная сітуацыя. Тавараабарот усяго толькі за пяць месяцаў дасягнуў амаль $1 млрд.
- Але ж Італія адносіцца да катэгорыі экспартна арыентаваных краін. Дык якім чынам удалося дабіцца таго, што шалі тавараабароту пераважваюць у бок Беларусі?
- Так, Італія - экспартна арыентаваная дзяржава, але яна не багатая на сыравінныя рэсурсы і прамежкавыя тавары, а гэта якраз ніша для нашай краіны. Беларусь пастаўляе на італьянскі рынак канчатковыя прадукты нафтахіміі, вялікую колькасць металу, прадукцыю Беларускага металургічнага завода. Радуе, што ў гэтым напрамку мы адыходзім ад продажаў простых паўфабрыкатаў. Ад прадукту з найменшай дабаўленай вартасцю пераходзім да паставак высокатэхналагічнай прадукцыі БМЗ. Гэта бясшвовыя трубы, розныя віды нарыхтовак, корды і інш. Палітыка нарошчвання долі тэхналагічнай прадукцыі ў агульным аб'ёме экспарту дае магчымасць беларускім прадпрыемствам, у тым ліку БМЗ, акупляць свае капіталаўкладанні і атрымліваць даволі значны прыбытак. Паколькі чым больш тэхналогій укладзена ў тавар, тым вышэйшы яго кошт на сусветным рынку, і мы гэта разумеем.
Хоць нашым металургам цяпер няпроста - існуючая кан'юнктура цэн у Еўропе несупастаўная з той, што была ў 2008 годзе. Растлумачу: у той час тона арматуры каштавала $1,3 тыс., цяпер - крыху больш як $300. Добра, што канцэпцыя развіцця металургічнай галіны Беларусі накіравана на тое, каб сканцэнтраваць намаганні на вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі, якая прадугледжвае экспарт тавараў з высокай дабаўленай вартасцю. На БМЗ, напрыклад, у канцы бягучага года павінны ўвесці ў строй драбнасортна-драцяны стан. Для гэтага на прадпрыемстве будуецца кіламетровы цэх шырынёй 400 м. Агульныя затраты на рэалізацыю праекта вылічаюцца сотнямі мільёнаў долараў. Але гэтыя ўкладанні дадуць магчымасць Беларускаму металургічнаму заводу ўжо ў наступным годзе вырабляць прадукцыю на якасна новым узроўні і актыўна нарошчваць свой экспарт, у тым ліку ў Італію. Да таго ж апошнія некалькі месяцаў эканоміка Італіі пачала падаваць прыкметы ажыўлення.
- А як развіваецца інвестыцыйнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Італіяй?
- Італьянскі бок ацаніў аб'ём сваіх інвестыцый у Беларусь у 2013 годзе ў памеры $60 млн. Паводле нашых падлікаў, гэты паказчык прыкладна такі ж. Статыстыка можа адрознівацца, таму што часам інвестыцыі даходзяць да нас праз трэція краіны. У прынцыпе, каля $60 млн італьянскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі - гэта не мяжа магчымасцей, але, па сутнасці, не так ужо і мала, асабліва ўлічваючы, што Італія, знаходзячыся апошнія гады ва ўмовах жорсткага эканамічнага крызісу, ставіла сабе за мэту не інвесціраваць, а, наадварот, прыцягваць інвестыцыі.
Нядрэнныя тэндэнцыі назіраюцца і ў гэтым годзе - за першы квартал наша пасольства выканала гадавое заданне ўрада па прыцягненні інвестыцый з Італіі на 79 працэнтаў. Ды і ў цэлым усё вельмі аптымістычна. Экспарт Беларусі на італьянскі рынак за студзень-май павялічыўся на 24 працэнты, імпарт з Італіі ўзрос на 7 працэнтаў, рост тавараабароту за гэты перыяд склаў прыкладна 16 працэнтаў. І калі правесці класічны аналіз "What if", калі ўсё будзе добра і не адбудзецца ніякіх эканамічных катаклізмаў, то тавараабарот паміж краінамі па выніках 2014 года можа падысці ўшчыльную да $2,5 млрд. А гэта абсалютна рэкордныя лічбы для нашых адносін.
- Магчыма, гэта ў пэўнай ступені звязана з тым, што італьянскае агенцтва экспартнага крэдытнага страхавання SACE пацвердзіла плафонд гарантый па здзелках з Беларуссю?
- SACE страхуе італьянскія інвестыцыі за мяжу, крэдыты італьянскіх банкаў, якiя прыцягваюцца пад рэалізацыю кантрактаў на пастаўку абсталявання і тэхналогій. Меркаванне гэтай кампаніі даволі важнае для фінансавання і мадэрнізацыі беларускай прамысловасці. Растлумачу, чаму гэта мае такое значэнне для Беларусі. У мінулым годзе з Італіі на беларускі рынак імпартавана тавараў больш як на $1 млрд, з іх 50-60 працэнтаў - гэта станкі, сучасныя тэхналогіі і абсталяванне, вытворчыя лініі. Зразумела, што чым менш імпарту ў дзяржавы, тым лепш, але гэта неабходны інавацыйны імпарт, які перш за ўсё накіраваны на мадэрнізацыю прамысловасці. А гэта тая задача, якую кіраўнік дзяржавы паставіў перад урадам, прамысловасцю і ўсімі замежнымі ўстановамі.
Размова ідзе аб імпарце, які пастаўляецца пад рэалізацыю пэўных праектаў з даволі доўгімі тэрмінамі рэалізацыі, паколькі патрэбны час на выраб неабходнага абсталявання пад заказ, яго пастаўку, мантаж, навучанне персаналу, выхад на запланаваныя магутнасці. У сувязі з гэтым трохразовае павышэнне плафонду (ліміту) для здзелак з нашай краінай - выпадак беспрэцэдэнтны. Пры гэтым плафонд мае так званую рэвольверную структуру, гэта значыць па меры выбірання гэтага ліміту ён папаўняецца. Такім чынам, нашы прадпрыемствы маюць магчымасць прыцягваць крэдыты італьянскіх банкаў на рэалізацыю сваіх доўгатэрміновых праектаў.
Трэба разумець, што гэта не падарунак, а даволі дарагія грошы, але разам з тым яны пасільныя для тых беларускіх кампаній, якія маюць добра прадуманыя і пралічаныя праекты. У шэрага беларускіх прадпрыемстваў, якія ў тым ліку працуюць на ўмовах страхавання італьянскіх інвестыцый кампаніяй SACE, узніклі праблемы, звязаныя з выкананнем партнёрамі з Італіі сваіх абавязацельстваў. Таму кіраўнікам нашых суб'ектаў гаспадарання трэба дасканала і ўважліва займацца падборам італьянскага контрагента, перш чым заключаць кантракты. Трэба вывучаць партнёра, дэталёва праглядаць партфоліа яго канчатковых аб'ектаў, не лішне наведаць Італію, каб асабіста ўбачыць вытворчыя магутнасці кампаніі, штаб-кватэру. Мы не павінны слепа верыць таму, што напісана на паперы, таму што часам за гэтымі пытаннямі стаяць мільёны долараў або еўра. У сувязі з гэтым неабходна дасканала пралічваць бізнес-план і вывяраць праект. Да таго ж прадпрыемствы павінны дакладна разумець, на працягу якога тэрміну ім неабходна рэалізаваць праект і калі вярнуць грошы, якія яны атрымалі ў якасці крэдытнай лініі.
Аднак хачу яшчэ раз падкрэсліць, што плафонд у памеры 300 млн еўра - гэта прыкмета таго, што SACЕ разглядае Беларусь як вельмі сур'ёзнага партнёра. Напрыклад, паводле існуючых у мяне даных, плафонд для Расіі складае 1 млрд еўра, што ўсяго толькі ў тры разы больш, чым для Беларусі. А параўнайце гэтыя лічбы і маштабы эканомік.
- Прамыя авіязносіны паміж Беларуссю і Італіяй наладжаны па двух напрамках - Мінск - Рым і Мінск - Мілан. Пры гэтым прадстаўнікі італьянскага бізнесу неаднаразова выступалі з прапановай ажыццяўляць рэгулярныя палёты ў Неапаль. Наколькі, на вашу думку, мэтазгодна ўводзіць гэты рэйс?
- Пытанні авіязносін знаходзяцца ў веданні нашых авіяцыйных улад, у гэтым выпадку - нашага авіяперавозчыка ААТ "Белавія".
Так, сёння рэальна існуюць два пастаянныя напрамкі - Мінск - Рым - Мінск і Мінск - Мілан - Мінск. У мінулым годзе, паводле даных, якія ў мяне ёсць, па гэтых двух напрамках авіякампанія перавезла больш як 70 тыс. чалавек, і гэта, безумоўна, вельмі нядрэнныя паказчыкі.
Геаграфія рэйсаў, магчыма, пашырыцца, калі "Белавія" будзе ўпэўнена ў тым, што на новым напрамку будзе забяспечана адпаведная нагрузка. Што асабіста я магу сказаць аб рэйсе Мінск - Неапаль? Гэты горад размешчаны за 200 км ад Рыма, і паміж гарадамі добрыя аўтадарожныя зносіны. Для турыстычнага аўтобуса па скораснай аўтастрадзе гэта дарога зойме ўсяго дзве гадзіны. Таму, я думаю, у "Белавія" ёсць значныя падставы меркаваць, што яна не зможа перанесці на Неапаль патрэбную нагрузку для запаўнення гэтых рэйсаў.
А такія прапановы пастаянна паступаюць ад прадстаўнікоў бізнесу. Многія лічаць, што трэба ўвесці рэйсы з Мінска на поўнач Італіі. Пытанне ў тым, наколькі выгадны гэты напрамак для "Белавія". Я, напрыклад, вельмі асцярожна падыходжу да такіх прапаноў.
- У наступным годзе ў Мілане пройдзе Сусветная выстаўка EXPO-2015, якая аб'яднае прадстаўнікоў каля 150 краін свету пад актуальнай тэмай "Накарміць планету, энергія для жыцця". Італіі ў гэтым плане ёсць што паказаць, паколькі гэта краіна славіцца сваімі кулінарнымі традыцыямі і якасцю прадуктаў харчавання. Чым Беларусь плануе здзіўляць і заваёўваць наведвальнікаў і ўдзельнікаў выстаўкі?
- Мы ведаем, якую ўвагу Прэзідэнт Беларусі і ўрад удзяляюць сельскай гаспадарцы. А EXPO-2015 звязана перш за ўсё з пытаннямі развіцця аграпрамысловага комплексу, перадавых сельскагаспадарчых тэхналогій, інавацыйнай энергетыкі. Гэтыя напрамкі для любой дзяржавы з развітой эканомікай, і перш за ўсё сельскагаспадарчай базай, з'яўляюцца пэўным выклікам. Беларусі таксама не трэба адставаць. Мы не павінны засяроджваць сваю ўвагу толькі на прывычных рынках збыту, таму што любы надзейны рынак у адзін момант можа прасесці па параметры ёмістасці, цэнавым фактары або змяніцца па паказчыку насычанасці. Таму поспех беларускай сельскай гаспадаркі павінен заключацца ў максімальнай дыверсіфікацыі рынкаў збыту, а ўдзел у сусветнай выстаўцы ў Мілане будзе гэтаму толькі садзейнічаць.
Беларускі нацыянальны павільён на гэтым выставачным форуме будзе называцца "Кола жыцця". І калі ўсе існуючыя задумы рэалізуюцца, а для гэтага ёсць усе перадумовы, то ён можа прэтэндаваць на тое, каб трапіць у дзясятку самых лепшых і арыгінальных на EXPO-2015. Работы над павільёнам ужо актыўна вядуцца, цяпер праект у стадыі ўзгаднення з арганізатарамі, у верасні плануецца пачаць мантаж на пляцоўцы. Паколькі ёсць праблема ў абмежаванні месца, то значную частку мантажных работ кампаніі, якая займаецца рэалізацыяй праекта, прапануецца выканаць у сябе, а потым буйныя элементы канструкцыі сабраць непасрэдна на пляцоўцы.
Акрамя таго, трэба канчаткова вызначыцца з канцэпцыяй нацыянальнай экспазіцыі. Неабходна абазначыць, дзе будуць дэманстраваць відэаролікі, выкарыстоўваць 3D-графіку, а дзе выстаўляць муляжы або ўзоры прадукцыі. Таксама трэба прадумаць арганізацыю работы рэстарана нацыянальнай кухні ў павільёне - італьянскія арганізатары выстаўкі надаюць гэтаму вялікае значэнне. Выстаўка EXPO-2015 будзе адкрыта з 1 мая па 31 кастрычніка 2015 года. Плануецца, што яе наведаюць больш як 20 млн чалавек. І ад таго, колькі людзей прыйдзе ў наш рэстаран, паспытае беларускую кухню, розныя безалкагольныя і алкагольныя напіткі, будзе залежаць поспех работы нашага павільёна.
Як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, калі дзяржава вырабляе прадукцыю, якую зацікаўлена прадаваць, яе трэба ўмець рэкламаваць. Гэта канцэпцыя і вызначыла наш падыход да будаўніцтва нацыянальнага павільёна Беларусі на Сусветнай выстаўцы ў Мілане.
Кацярына МАРКОВІЧ