Асноўная мэта ў 2012 годзе - знізіць інфляцыю
Нягледзячы на істотную стабілізацыю апошнім часам беларускай эканомікі, цікавасць грамадства да валютна-фінансавага рынку рэспублікі не слабее. На фоне запаволення інфляцыйных працэсаў, пазітыўных тэндэнцый у знешнім гандлі і на валютным рынку беларусаў па-ранейшаму востра хвалюе, ці не пагражае краіне рэзкі скачок цэн, якіх змяненняў трэба чакаць у крэдытна-дэпазітнай сферы і ці апусціцца курс долара ніжэй за знакавую планку Br8 тыс. ва ўмовах рэжыму кіруемага плавання курсу беларускага рубля. На гэтыя і іншыя пытанні ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА адказаў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Юрый Алымаў.
- Юрый Міхайлавіч, нядаўна Беларусь наведала традыцыйная аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду. Па выніках яе работы былі адзначаны станоўчыя рэзультаты мерапрыемстваў Нацыянальнага банка па стабілізацыі эканомікі рэспублікі, а таксама выказаны некаторыя рэкамендацыі адносна далейшых дзеянняў банка. Ці адпавядаюць прапановы МВФ запланаваным у 2012 годзе мерапрыемствам Нацбанка або давядзецца скарэкціраваць план дзеянняў?
- Нягледзячы на тое, што рэалізацыя праграмы стэнд-бай з Міжнародным валютным фондам завяршылася ў 2010 годзе, кожныя паўгода місія МВФ прыязджае ў Беларусь для правядзення постпраграмнага маніторынгу. Акрамя таго, у час апошняга візіту адбыліся штогадовыя кансультацыі ў адпаведнасці з Артыкулам IV Артыкулаў пагаднення МВФ, мэтай якіх з'яўляецца ацэнка бягучай сітуацыі ў Беларусі і правядзенне кансультацый па актуальных пытаннях распрацоўкі і рэалізацыі эканамічнай палітыкі ў краіне.
Рабочыя сустрэчы экспертаў Нацыянальнага банка і МВФ, якія адбыліся для абмеркавання праводзімай грашова-крэдытнай палітыкі, у цэлым прадэманстравалі, што агульнае бачанне механізмаў і падыходаў да рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў 2012 годзе супадае. Пры гэтым Нацыянальны банк пацвердзіў, што ён мае намер цвёрда прытрымлівацца прынцыпаў, заяўленых у Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2012 год, што было пазітыўна ўспрынята экспертамі МВФ.
Разам з тым па шэрагу пытанняў адбылася ажыўленая дыскусія.
Ацэньваючы нядаўна прынятае рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання на 5 працэнтных пунктаў, эксперты МВФ выказалі меркаванне аб мэтазгоднасці больш паступовага яе зніжэння. Нацыянальны банк у сваю чаргу лічыць, што жорсткасць працэнтнай палітыкі вызначаецца не намінальным узроўнем працэнтных ставак, а іх рэальнай велічынёй.
Ва ўмовах запаволення інфляцыйных працэсаў (у лютым 2012 года спажывецкія цэны выраслі на 1,5 працэнта пасля павелічэння ў студзені 2012 года на 1,9 працэнта і ў снежні 2011 года на 2,3 працэнта) і стабільнасці на ўнутраным валютным рынку захаванне на працягу доўгага часу высокіх намінальных працэнтных ставак становіцца неапраўданым і нясе ў сабе дадатковыя рызыкі як для эканомікі, так і для банкаўскай сістэмы. Найперш гэта звязана з узросшымі патокамі капіталу, якія сфарміраваліся ў выніку канверсацыі замежнай валюты ў беларускія рублі. Пры гэтым часткова прыток капіталу абумоўлены як пераводам валютных зберажэнняў насельніцтва ў рублёвыя ўклады, так і прытокам кароткатэрміновага капіталу ад нерэзідэнтаў у банкаўскі сектар. У цэлым гэта пацвярджае, што стаўкі сапраўды знаходзяцца на даволі высокім узроўні. Разам з тым, паколькі такія кароткатэрміновыя патокі вельмі зменлівыя, гэта ўскладняе правядзенне грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама павышае неабароненасць балансаў банкаў у выпадку адтоку кароткатэрміновых укладаў.
Новы ўзровень стаўкі рэфінансавання, устаноўлены з 1 сакавіка 2012 года, па-ранейшаму застаецца даволі высокім у рэальным выражэнні, што, з аднаго боку, забяспечвае надзейную абарону рублёвых зберажэнняў ад інфляцыі, а з іншага - абумоўлівае больш высокія патрабаванні з боку банкаў да пазычальнікаў у частцы ўзроўню плацежаздольнасці і эфектыўнасці рэалізуемых інвестыцыйных праектаў.
Пры гэтым МВФ падтрымаў гатоўнасць Нацыянальнага банка ў выпадку з'яўлення прыкмет паскарэння інфляцыйных працэсаў прымаць меры па ўзмацненню жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі, у тым ліку шляхам павышэння ўзроўню працэнтных ставак у эканоміцы.
Нацыянальны банк пацвердзіў, што аднаўлення ў 2012 годзе практыкі стымулявання эканамічнага росту за кошт эмісійных рэсурсаў не будзе. У гэтым пытанні Нацыянальны банк займае жорсткую пазіцыю, і яна ў цэлым падтрымліваецца кіраўніком дзяржавы і ўрадам.
- Некаторыя эксперты лічаць, што рэзкае зніжэнне стаўкі рэфінансавання разам з ростам рэальных даходаў насельніцтва і дзяржрэгуляваннем цэн можа прывесці да чарговага скачка інфляцыі. Ці існуе такая небяспека? Якія яшчэ магчымыя негатыўныя моманты могуць падсцерагаць эканоміку Беларусі ў гэтым годзе, і якім чынам іх плануецца пераадолець ці не дапусціць?
- Сапраўды, на фоне назіраемых на працягу некалькіх месяцаў дадатных тэндэнцый у эканоміцы (найперш гэта запаволенне інфляцыйных працэсаў, стабілізацыя сітуацыі ў знешнім гандлі і на валютным рынку, устойлівасць курсу беларускага рубля, што фарміруецца на аснове попыту і прапанавання, значны рост дэпазітаў насельніцтва і г. д.) Нацыянальны банк знізіў стаўку рэфінансавання з 45 працэнтаў да 38 працэнтаў гадавых.
У той жа час асноўны прынцып, закладзены пры правядзенні працэнтнай палітыкі, выконваецца - пачынаючы са студзеня 2012 года стаўка рэфінансавання ў рэальным выражэнні (з улікам фактычнай і чаканай інфляцыі) знаходзіцца на дадатным узроўні. Адпаведна дадатнымі з'яўляюцца працэнтныя стаўкі, па якіх банкі прыцягваюць уклады насельніцтва і выдаюць крэдыты сваім кліентам.
Таму, як ужо адзначалася, нават пасля зніжэння значэння працэнтных ставак будуць з аднаго боку забяспечваць надзейную абарону рублёвых зберажэнняў ад інфляцыі, а з іншага - стрымліваць попыт на крэдыты з боку суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва.
У гэтых умовах верагоднасць змянення накіраванасці бягучай тэндэнцыі і паскарэння інфляцыі з'яўляецца мінімальнай.
Такім чынам, лічым, што рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання з 1 сакавіка 2012 года прынята Нацыянальным банкам своечасова, з'яўляецца адэкватнай і эканамічна абгрунтаванай рэакцыяй на бягучыя і чаканыя тэндэнцыі ў Беларусі.
Што датычыцца іншых рызык, рэалізацыя якіх можа негатыўна адбіцца на эканоміцы рэспублікі, то яны пераважна маюць знешні характар і ў цэлым могуць закрануць не толькі нашу рэспубліку, але і іншыя краіны. Па-першае, гэта агульнае запаволенне эканамічнага росту ў свеце, у тым ліку ў краінах - асноўных гандлёвых партнёрах Беларусі, а таксама няўстойлівая сітуацыя ў еўразоне. Па-другое, па-ранейшаму захоўваюцца неспрыяльныя ўмовы на фінансавых рынках з пункту гледжання даступнасці фінансавання і яго кошту, што абмяжоўвае магчымасці па ажыццяўленню знешніх пазык банкамі і суб'ектамі гаспадарання для фінансавання інвестыцый, а таксама зніжае патэнцыял інвестараў для ўдзелу ў прыватызацыйных працэсах у краіне. Гэта ў сваю чаргу стварае пэўныя цяжкасці для рэалізацыі заяўленых планаў па прыцягненню прамых замежных інвестыцый.
Своечасова рэагуючы на ўзнікаючыя знешнія шокі, наша краіна зможа пераадолець магчымыя негатыўныя наступствы без істотных страт. Урадам і Нацыянальным банкам будзе прадоўжана правядзенне ўзважанай макраэканамічнай, дысцыплінаванай бюджэтна-падатковай і ўзважанай грашова-крэдытнай палітыкі, павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці эканомікі і яе інвестыцыйнага патэнцыялу.
- Якіх тэндэнцый у сферы крэдытаў і дэпазітаў трэба чакаць беларусам у 2012 годзе?
- У бягучым годзе развіццё дэпазітна-крэдытнага рынку залежыць ад мноства фактараў. З аднаго боку, мы можам гаварыць аб прапанаванні і кошце крэдытаў, якія залежаць ад макраэканамічнай сітуацыі ў краіне (у прыватнасці, дынамікі інфляцыі, стану знешняга гандлю і паступлення валютнай выручкі). З іншага боку, крэдытаванне звязана са здольнасцю прадпрыемстваў і фізічных асоб абслугоўваць крэдыты. У першую чаргу гэта азначае здольнасць генерыраваць грашовыя паступленні (выручку, зарплату), дастатковыя для пакрыцця плацяжоў па асноўным крэдытным доўгу і налічаных працэнтах. Гэта значыць перспектывы крэдытавання ў руках кожнага з нас. Чым больш паспяхова вырашае эканамічныя задачы кожны суб'ект гаспадарання і грамадзянін, тым лепш, у канчатковым выніку, крэдытуецца эканоміка.
Неабходна адзначыць, што асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі ў 2012 годзе з'яўляецца зніжэнне інфляцыі з дапамогай манетарных інструментаў Нацыянальнага банка і мер эканамічнай палітыкі ўрада Беларусі. Толькі на гэтай аснове магчыма істотнае зніжэнне працэнтных ставак, якія з'яўляюцца мерай вартасці фінансавых рэсурсаў.
Сёння Нацыянальны банк і банкі робяць усё неабходнае для захавання грашовых зберажэнняў прадпрыемстваў і насельніцтва, якія трансфармуюцца затым у фінансавыя рэсурсы. Акрамя захадаў па павышэнню стабільнасці функцыянавання банкаўскай сістэмы гэта прадугледжвае правядзенне працэнтнай палітыкі, арыентаванай на забеспячэнне больш высокага ўзроўню працэнтных ставак па дэпазітах у нацыянальнай валюце ў параўнанні з узроўнем інфляцыі.
На фоне запаволення тэмпаў інфляцыі намецілася тэндэнцыя зніжэння працэнтнай стаўкі па дэпазітах і, як вынік, па нававыдадзеных крэдытах фізічным асобам. Так, за студзень 2012 года сярэдняя поўная працэнтная стаўка па новых крэдытах фізічным асобам склала 41,6 працэнта гадавых, знізіўшыся ў параўнанні з аналагічным паказчыкам за снежань 2011 года на 0,93 працэнтнага пункта.
Абмяркоўваючы перспектывы крэдытнага рынку, немагчыма абысці тэму інфляцыйна-дэвальвацыйных чаканняў. Размова ідзе аб псіхалагічных фактарах, якія вызначаюць паводзіны ўдзельнікаў рынку і такім чынам уплываюць на эканамічныя працэсы. Відавочна, што такімі чаканнямі трэба кіраваць. Прадказальная макраэканамічная палітыка, якая рэалізуецца на працягу доўгага перыяду часу і забяспечвае збалансаваны эканамічны рост, з'яўляецца найлепшым сродкам зніжэння ўзроўню негатыўных чаканняў.
Для Беларусі таксама актуальная задача павышэння фінансавай дасведчанасці ўсіх патэнцыяльных удзельнікаў рынку, асабліва насельніцтва. Сутнасць гэтай задачы ў фарміраванні адэкватных эканамічнай сітуацыі паводзін, якія дадуць магчымасць кожнаму грамадзяніну эфектыўна кіраваць сваімі фінансамі (абараняць зберажэнні ад абясцэньвання, пазбягаць неапраўданых рызык пры крэдытаванні, рацыяналізаваць спажыванне і расходы). Для Нацыянальнага банка і банкаў усё гэта азначае павышэнне ступені даверу да банкаўскай сістэмы, жаданне і ўменне карыстацца ўсім спектрам прапанаваных банкаўскіх прадуктаў і паслуг.
- Ці дапускае Нацбанк верагоднасць зніжэння курсу долара ніжэй за Br8 тыс., як гэта прагназуюць некаторыя эксперты?
- Пасля пераходу да больш гібкага рэжыму курсаўтварэння - рэжыму кіруемага плавання курсу беларускага рубля - пры ўстанаўленні абменнага курсу значна ўзрасла роля рыначных механізмаў. Гэта значыць, што абменны курс фарміруецца зыходзячы з попыту і прапанавання замежнай валюты пад уздзеяннем фундаментальных макраэканамічных фактараў. Пры гэтым мы пастараліся мінімізаваць прысутнасць Нацыянальнага банка на ўнутраным валютным рынку.
Цяпер дзякуючы прынятым урадам Беларусі і Нацыянальным банкам мерам значна скарацілася адмоўнае сальда рахунку бягучых аперацый, павялічыліся золатавалютныя рэзервы. Гэта садзейнічала стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку: узрасло прапанаванне замежнай валюты з боку насельніцтва і суб'ектаў гаспадарання.
Такім чынам, пасля моцнага зніжэння ў мінулым годзе абменнага курсу склаліся перадумовы для яго замацавання. Разам з тым для захавання знешняй збалансаванасці крытычна важным з'яўляецца захаванне канкурэнтаздольнасці і недапушчэнне празмернага росту ўнутранага попыту. У цэлым дзякуючы праводзімай цяпер эканамічнай палітыцы і ўзгодненасці дзеянняў Нацыянальнага банка з урадам гэту раўнавагу ўдаецца падтрымліваць.
З моманту выхаду на адзіны курс і аб'яднання гандлёвых сесій на біржы абменны курс беларускага рубля ўмацаваўся да валют, якія ўваходзяць у склад кошыка замежных валют, на 6 працэнтаў, пры гэтым да долара ЗША ўмацаванне склала 7 працэнтаў.
Рэзюмуючы вышэйсказанае, можна сказаць, што курс будзе ўмацоўвацца, калі для гэтага будуць аб'ектыўныя перадумовы: павышэнне эфектыўнасці работы ўсёй эканомікі, у тым ліку павелічэнне тэмпаў росту прадукцыйнасці працы (у параўнанні з заработнай платай), выхад на дадатнае сальда бягучага рахунку плацежнага балансу, захаванне ўстойлівага паступлення валютнай выручкі.
Нацыянальны банк адмовіўся ад практыкі ўстанаўлення мэтавага ўзроўню абменнага курсу, паколькі больш гібкі механізм курсаўтварэння забяспечвае аператыўнае рэагаванне на ўзнікаючыя знешнія дысбалансы для іх своечасовай карэкціроўкі.
- Пракаменціруйце, калі ласка, сітуацыю, якая цяпер склалася на міжбанкаўскім рынку Беларусі, а таксама з ліквіднасцю банкаў і іх нарматыўным капіталам.
- У пачатку 2012 года ўзровень ліквіднасці банкаўскай сістэмы паступова ўзрастаў, што прывяло да яе лішку ў канцы лютага - пачатку сакавіка бягучага года. Гэта было абумоўлена шэрагам фактараў: купляй Нацыянальным банкам замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку, аперацыямі насельніцтва па продажы валюты, аперацыямі ўрада.
Пад уплывам нарастання ўзроўню ліквіднасці банкаў стаўкі на рынку міжбанкаўскіх крэдытаў пачалі зніжацца. Для запаволення і згладжвання працэсу зніжэння ставак Нацыянальны банк на працягу лютага 2012 года праводзіў свае стандартныя аўкцыённыя аперацыі па выключэнню ліквіднасці ў банкаў (дэпазітныя аўкцыёны, размяшчэнне кароткатэрміновых аблігацый Нацыянальнага банка) па стаўках, набліжаных да стаўкі рэфінансавання.
Што датычыцца нарматыўнага капіталу, то з кіраўніцтвам і ўласнікамі банкаў праведзены сустрэчы, на якіх абмеркаваны прымаемыя меры і перспектывы ўстаранення парушэнняў у гэтай сферы ў 2012 годзе. Акцыянеры выказалі сур'ёзныя намеры ажыццявіць дзеянні па дадатковых інвестыцыйных укладах у банкаўскі бізнес на тэрыторыі Беларусі, галоўным чынам у другой палавіне 2012 года.
Ганна КОТ