У Беларусі прадаўжаецца грамадскае абмеркаванне праекта закона "Аб барацьбе з карупцыяй". Грамадзяне і службовыя асобы актыўна ўносяць прапановы па законапраекце, паколькі многіх хвалюе гэта праблема. Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч расказаў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА, якія сферы найбольш падпадаюць пад уздзеянне карупцыі, як можна змяніць сітуацыю ў лепшы бок і якім чынам забяспечваецца бяспека тых, хто дапамагае выявіць карупцыйныя злачынствы.
- Ігар Анатольевіч, якія палажэнні законапраекта можна назваць наватарскімі?
- Антыкарупцыйнае, як і практычна любое іншае заканадаўства, не з'яўляецца статычным. Развіваюцца грамадскія адносіны, змяняюцца эканамічныя ўмовы, адначасова з'яўляюцца новыя проціпраўныя схемы і карупцыйныя рызыкі. Адпаведна, павінны выпрацоўвацца меры па іх нейтралізацыі.
Дзеючая нарматыўная прававая база ў гэтай сферы ў Беларусі пастаянна ўдасканальваецца. Цяперашнія змяненні распрацаваны з улікам правапрымяняльнай практыкі, вопыту іншых краін і рэкамендацый аўтарытэтных міжнародных арганізацый.
Сярод найбольш істотных навацый законапраекта - увядзенне механізма накіравання ў даход дзяржавы незаконнага абагачэння, атрыманага дзяржаўнай службовай асобай, і забароны паўторнага прыёму на дзяржслужбу тых, хто раней быў звольнены з яе па дыскрэдытуючых абставінах. Таксама прадугледжваецца пазбаўленне права на пенсійнае забеспячэнне ў адпаведнасці з Законам "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь" і ўдасканаленне парадку дэкларавання даходаў і маёмасці службовых асоб, якія займаюць адказнае становішча, і асоб, паступіўшых на дзяржаўную службу шляхам выбрання.
- Якія сферы і галіны найбольш падпадаюць пад уздзеянне карупцыі?
- За студзень-верасень 2014 года ў судах разгледжана больш за 900 карупцыйных злачынстваў, каля 80 працэнтаў з іх выявілі органы ўнутраных спраў. Найбольшая колькасць такіх злачынстваў зафіксавана ў сферах аховы здароўя, дзяржкіравання, прамысловасці і будаўніцтва.
Гэта пытанне трэба разглядаць у першую чаргу з пункту гледжання грамадскай небяспекі ўчыненых дзеянняў. Узяць, напрыклад, ахову здароўя. Шкода ад выдачы фіктыўных бальнічных, заключэнняў аб выніках абследаванняў на прадмет прыгоднасці да кіравання транспартнымі сродкамі, рабоце ў сферы гандлю і грамадскага харчавання відавочна. Гэта ўсё так званая бытавая карупцыя.
Яшчэ большую небяспеку, ужо з пункту гледжання прычынення ўрону дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, нясуць злачынствы ў сферы будаўніцтва, прамысловасці, аграрна-прамысловым комплексе, а таксама ўсё, што звязана з дзяржаўнымі закупкамі.
- Што можна зрабіць на заканадаўчым узроўні, каб змяніць сітуацыю ў гэтых сферах да лепшага?
- Сіламі адных праваахоўнікаў гэта зрабіць немагчыма. Першачарговая задача - сфарміраваць у грамадзян нецярпімасць да іржы, што раз'ядае грамадства. Інфармацыя аб урачах, выкладчыках, чыноўніках сярэдняга звяна, гатовых "вырашаць пытанні", перадаецца па сарафанным радыё, і ў пераважнай большасці выпадкаў людзі лічаць за лепшае не паведамляць аб гэтым у праваахоўныя органы.
Падобная сітуацыя і ў сферы "дзелавой" карупцыі, калі вышэйстаячы кіраўнік настойліва "рэкамендуе" заключаць здзелкі з пэўнымі суб'ектамі гаспадарання, а падначалены моўча гэта выконвае, нават разумеючы, што і цана завышана, і якасць ніжэйшая за сярэднюю, і абавязацельствы ў поўным аб'ёме не выкананы, і нічога акрамя страт гэтыя здзелкі не прынясуць.
Істотнае значэнне мае павышэнне празрыстасці расходавання бюджэтных сродкаў і сродкаў дзяржаўных прадпрыемстваў.
У перспектыве апраўданым бачыцца ўстанаўленне абавязку службовых асоб інфармаваць праваахоўныя органы аб спробах схілення іх да ўчынення карупцыйных правапарушэнняў.
Заслугоўвае ўвагі пытанне аб пазбаўленні карупцыянераў права на карыстанне рознымі відамі дзяржаўнай падтрымкі. Напрыклад, размова ідзе аб устанаўленні абавязку датэрміновага пагашэння льготных крэдытаў, вяртання пазык, пазбаўленні іх магчымасці карыстацца перавагамі медыцынскага і санаторна-курортнага абслугоўвання. Прапануецца таксама ўвядзенне новых відаў адміністрацыйнай адказнасці. У прыватнасці, якія прадугледжваюць забарону для пэўнай катэгорыі юрыдычных асоб на ўдзел у дзяржзакупках, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, прыцягненне для выканання работ, фінансуемых за кошт бюджэтных сродкаў.
Даволі цікавыя прапановы па ўдасканаленні антыкарупцыйнага заканадаўства паступаюць у ходзе грамадскага абмеркавання. Некаторыя з іх могуць разглядацца ў якасці перспектыўных.
- У законапраекце - у артыкуле 39 - гаворыцца, што таму, хто паведаміў аб факце правапарушэння, звязанага з карупцыяй, або іншым чынам садзейнічае выяўленню карупцыі, гарантуецца "прымяненне мер па забеспячэнні бяспекі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам". Якія меры бяспекі могуць быць прыняты з боку міліцыі?
- Гэты аспект рэгламентаваны главой 8 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі. Пры наяўнасці падстаў да гэтай асобы могуць быць прыменены такія меры па забеспячэнні бяспекі, як невыдаванне звестак аб асобе, вызваленне ад яўкі на судовае пасяджэнне, закрытае судовае пасяджэнне, асабістая ахова, ахова жылля і маёмасці, змяненне пашпартных даных і замена дакументаў. Акрамя таго, можа дапускацца выкарыстанне тэхнічных сродкаў кантролю, праслухоўванне перагавораў, якія вядуцца з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў сувязі, і іншых перагавораў, забарона на выдачу звестак.
Міхаіл МАЦІЕЎСКІ