
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім уносяцца змяненні ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
Што змянілася:
- Выключаецца паведамляльны парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Пасля ўступлення закона ў сілу ўсе масавыя мерапрыемствы павінны праводзіцца выключна на падставе дазволу мясцовых органаў.
- Забараняецца збор, атрыманне і выкарыстанне грашовых сродкаў і іншай маёмасці, выкананне работ, аказанне паслуг для кампенсавання расходаў, абумоўленых прыцягненнем да адказнасці за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
- Уводзіцца забарона асвятлення ў рэжыме рэальнага часу масавых мерапрыемстваў, праводзімых з парушэннем устаноўленага парадку, у мэтах іх папулярызацыі або прапаганды. Гэта забарона будзе распаўсюджвацца ў тым ліку на журналістаў СМІ.
- Журналістам пры выкананні сваіх абавязкаў забараняецца выступаць у якасці арганізатараў або ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў.
- Мясцовыя органы і органы ўнутраных спраў надзяляюцца правам прыпыняць работу інфраструктуры (гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання, транспарту, кірмашоў, арганізацый усіх форм уласнасці) у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў і па маршрутах перамяшчэння іх удзельнікаў.
- Замацоўваецца адказнасць палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў за публічныя заклікі сваіх кіраўнікоў і членаў кіруючых органаў да арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства да атрымання дазволу на яго правядзенне.
Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Крыніца: прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь