Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 студзеня 2020, 12:26

Змяненні ў падаходным падатку

Прэзідэнт Беларусі 31 снежня 2019 года падпісаў указ №503 "Аб падаткаабкладанні", які ўводзіць новыя стаўкі падаткаў і акцызаў, памеры падатковых вылікаў і даходаў, вызваляемых ад падаходнага падатку.

Вызваляюцца ад падаходнага падатку:

кошт пуцёвак, набытых для дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, - Br888 на кожнае дзіця ад кожнай крыніцы на працягу каляндарнага года;

даходы, атрыманыя ў выніку дарэння, - Br7003 у суме ад усіх крыніц на працягу каляндарнага года;

даходы ад наймальнікаў, якія не з'яўляюцца аплатай працы, - Br2115 ад кожнай крыніцы на працягу года (да гэтага - Br1984), памер такога даходу ад іншых арганізацый павялічаны з Br131 да Br140 ад кожнай крыніцы на працягу каляндарнага года;

даходы ў выглядзе аплаты страхавых паслуг - Br3622 ад кожнай крыніцы на працягу года;

бязвыплатная (спонсарская) дапамога, а таксама паступіўшыя на дабрачынны рахунак, адкрыты ў банку, ахвяраванні, атрыманыя інвалідамі, дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў, - Br13 994 у суме ад усіх крыніц на працягу года;

даходы ад прафсаюза - Br423 ад кожнай прафсаюзнай арганізацыі на працягу года;

аднаразовая выплата на аздараўленне для работнікаў бюджэтных арганізацый, якую атрымліваюць адзін раз на год;

грашовая кампенсацыя расходаў па найме жылых памяшканняў, якая выплачваецца за кошт прымусовага збору работнікам органаў прымусовага выканання, накіраваным у парадку пераводу ў іншую мясцовасць, а таксама маладым спецыялістам, накіраваным на работу ў органы прымусовага выканання не па месцы жыхарства;

даходы, атрыманыя па заключаных з суб'ектамі рынку беспаставачных пазабіржавых фінансавых інструментаў пагадненнях аб правядзенні аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі.

Крыніца: указ №503 ад 31 снежня 2019 г.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі