Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 лютага 2019, 14:50

Змяненне правіл гандлю

Савет Міністраў скарэкціраваў правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання.

Некаторыя новаўвядзенні:

на цэнніках на харчовыя прадукты з'явіцца інфармацыя аб цане за 1 кг або 1 л;

прадавец будзе абавязаны рэалізаваць тавары па цане, пазначанай на цэнніку;

прадавец будзе абавязаны перадаваць пакупніку тавары ва ўпакаваным выглядзе без спагнання платы за ўпакоўку;

бясплатная ўпакоўка павінна забяспечваць захаванне якасці і спажывецкіх уласцівасцей тавару;

у абавязкі прадаўца ўвойдзе бясплатная пагрузка буйнагабарытных нехарчовых тавараў або тавараў звыш 25 кг на транспартны сродак пакупніка, які знаходзіцца каля гандлёвага аб'екта;

з'явіцца магчымасць не правяраць, пры згодзе пакупніка, камплектнасць і дакументацыю будаўнічых матэрыялаў, калі для праверкі неабходна адкрыццё ўпакоўкі вытворцы;

забаронены продаж непаўналетнім пнеўматычных пісталетаў, рэвальвераў і вінтовак, лукаў і арбалетаў, якія з'яўляюцца канструктыўна падобнымі са зброяй вырабамі;

букіністычныя магазіны змогуць выстаўляць побач новыя і патрыманыя кнігі;

у паяздах дазволяць разносны гандаль харчовымі прадуктамі пры выкананні ўстаноўленых заканадаўствам умоў захоўвання і продажу;

Названыя правілы ўступаюць у сілу з 21 лютага 2019 года.

Крыніца: пастанова Савета Міністраў ад 14 лістапада 2018 года №824.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі