Згодна з навуковымі даследаваннямі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі*, на тэрыторыі рэспублікі назіраецца рост тэмпературы, найбольшае павелічэнне прыпадае на халодны час.
Да 2035 года прагназуецца павелічэнне тэмпературы паветра:
зімовы перыяд - на 1,3-2,5 градуса,
вясенні - на 0,7-2 градусы,
асенні - на 1,3-1,8 градуса.
летні - рост колькасці гарачых дзён.
Чакаюцца змяненні ў рэжымах і колькасці ападкаў:
павелічэнне колькасці ў зімовы і вясенні сезоны на 6-10 мм,
у летні час - блізкая да нормы,
у асенні рост складзе да 14 мм да 2025 года і да 8 мм да 2035 года.
Тэмпературныя рэкорды на тэрыторыі Беларусі:
абсалютны максімум
плюс 38,9 градуса (зафіксаваны 8 жніўня 2010 года на метэастанцыі аэрапорта Гомеля);
самая высокая зімовая тэмпература
плюс 17,2 градуса (у лютым 1990 года ў Брэсце);
абсалютны мінімум
мінус 42,2 градуса (у студзені 1940 года ў пасёлку Слаўнае);
самае халоднае лета было ў 1928 годзе - сярэдняя тэмпература склала плюс 14,6 градуса.
Больш за ўсё ападкаў - 146 мм - выпала ў жніўні 1970 года ў Бабруйску.
Найбольшая агульная працягласць туманаў - 105 гадзін - зафіксавана ў 1959 годзе ў Навагрудку.
Колькасць ясных дзён у Беларусі - 25-30 у год, найбольшая прыпадае на сакавік - красавік, на паўднёвым усходзе - на ліпень - верасень
Лета 2021 года стала адным з самых гарачых за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Беларусі, уступіўшы толькі лету 2010 года.
6 чэрвеня 1962 года ў краіне быў зафіксаваны адзіны выпадак летняга снегападу, калі ў Мінску і наваколлі выпаў снег.
*У 2021 годзе падрыхтаваны "Прагноз стану навакольнага асяроддзя Беларусі на перыяд да 2035 года".
Крыніца: Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, адкрытыя крыніцы.