
З 25 лістапада па 5 снежня ў Беларусі праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя "Змяні шыны ў сваёй машыны!"
Згодна з пунктам 207-1 ПДР з 1 снежня па 1 сакавіка пры ўдзеле ў дарожным руху аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі.
Патрабаванне распаўсюджваецца на аўтамабілі:
- з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна,
- легкавыя і груза-пасажырскія з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 т,
- аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 т.
Зімовая рызіна павінна быць устаноўлена на ўсіх колах і мець:
- астаткавую вышыню малюнка пратэктара не менш як 4 мм,
- маркіроўку ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знакамі М+S, M&S, M.S., M S, All Seasons.
Параўнанне тармазнога шляху*:
- зімовыя шыны новыя - 23,9 м,
- зімовыя шыны 4 мм - 25,0 м,
- летнія шыны новыя - 46,8 м.
За парушэнне гэтых патрабаванняў ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць - штраф да 1 базавай велічыні (БВ)**.
Пры паўторным парушэнні на працягу года - штраф ад 2 да 5 БВ.
*Пры скорасці 50 км/гадз на ўтрамбаваным снезе.
**Цяпер 1 БВ складае Br32.
Крыніца: УДАІ МУС Беларусі.