
У адпаведнасці з ПДР, з 1 снежня па 1 сакавіка пры ўдзеле ў дарожным руху аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі.
Патрабаванне распаўсюджваецца на аўтамабілі:
- з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна,
- легкавыя і груза-пасажырскія з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 т,
- аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 т.
Зімовая гума павінна быць устаноўлена на ўсіх колах і мець:
- астаткавую вышыню малюнка пратэктара не меншую за 4 мм,
- маркіроўку ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе або знакамі: М+S, M&S, M.S., M S, All Seasons.
Параўнанне тармазнога шляху*:
- зімовыя шыны новыя - 23,9 м,
- зімовыя шыны 4 мм - 25,0 м,
- летнія шыны новыя - 46,8 м.
За парушэнне гэтага патрабавання ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць - папярэджанне або штраф да 0,5 базавай велічыні (БВ)**.
Пры паўторным парушэнні на працягу года - штраф ад 2БВ да 5 БВ.
*Пры скорасці 50 км/гадз на ўтрамбаваным снезе.
** Цяпер 1 БВ роўная Br29.
Крыніца: УДАІ МУС Беларусі.