Рэкамендацыі па кіраванні аўтамабілем на зімовай дарозе:
тармажэнне рухавіком - найбольш эфектыўнае;
каб пазбегнуць прабуксоўкі на месцы на заледзянелай дарозе - пачынайце рух з другой перадачы;
пад'язджаючы да пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту - зніжайце скорасць руху, каб своечасова зрэагаваць на раптоўнае з'яўленне пешаходаў;
старайцеся не прымяняць тармажэнне на дарожнай разметцы - гэта самыя слізкія месцы;
помніце, масты і пуцеправоды прамярзаюць у першую чаргу;
вытрымлівайце бяспечную дыстанцыю руху;
забудзьце пра рух накатам на нейтральнай перадачы;
рухайцеся са скорасцю меншай за дазволеную;
не рабіце рэзкіх рухаў.
Крыніца: УДАІ МУС Беларусі.