Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
28 чэрвеня 2022, 14:42

Здароўе чалавека: у чым карысць хадзьбы

Хадзьба садзейнічае развіццю вынослівасці, паляпшэнню фізічнай формы чалавека. Хадзіць карысна незалежна ад надвор'я і часу сутак.

Які тэмп выбраць для хадзьбы:

павольная хадзьба - 60-70 крокаў у мінуту;

сярэдняя хадзьба - 70-90 крокаў у мінуту;

хуткая хадзьба - 90-110 крокаў у мінуту (трэніровачны эфект);

вельмі хуткая хадзьба - 110-130 крокаў у мінуту (арганізм адаптуецца складана).

Трэніровачны эфект можна атрымаць і пры хадзьбе па няроўнай дарозе (затраты энергіі павялічацца да 12 разоў).

Хадзьба спінай наперад - 100 крокаў такой хадзьбы спальваюць столькі ж калорый, колькі 1000 крокаў звычайнай хадзьбы.

Як хадзьба ўплывае на арганізм чалавека:

3 мін - зніжаецца крывяны ціск;

15 мін - зніжаецца ўзровень цукру ў крыві;

30 мін - дапамагае знізіць вагу.

Што трэба ўлічыць:

хадзіць карысна за 1,5-2 гадзіны да або пасля ежы;

дыхаць рэкамендуецца праз нос, пры хуткай хадзьбе - можна адначасова носам і ротам;

выкарыстоўваць толькі зручны абутак;

выбіраць месцы неабходна ў аддаленні ад транспарту і трас.

Крыніца: адкрытыя крыніцы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі