Велапрагулкі і заняткі веласіпедным спортам папулярныя сярод людзей розных узростаў. Гэты від фізічнай актыўнасці станоўча ўплывае на ўсе сістэмы арганізма чалавека.
Карысць для здароўя:
павелічэнне вынослівасці, трэніроўка мышцаў;
умацаванне імунітэту, зніжэнне вагі;
умацаванне здароўя верхніх дыхальных шляхоў;
паляпшэнне работы сардэчна-сасудзістай сістэмы;
павышэнне эмацыянальнага настрою;
нармалізацыя сну.
Для дасягнення выніку ад велатрэніроўкі важна ўлічваць паказчык пульсу і працягласць занятку.
Для чалавека 35 гадоў аптымальны пульс на паляпшэнне вынослівасці - ад 138 да 157 удараў у мінуту.
Аптымальная працягласць занятку - ад 30 да 60 мінут.
Для веларуху ў гарадах Беларусі створана адпаведная інфраструктура.
Велаінфраструктура Мінска складаецца з:
магістральнай веладарожкі працягласцю 27 км,
трох прагулачных веладарожак працягласцю 5,5 км (у парку 900-годдзя Мінска, у Лошыцкім парку, у парку "Цівалі"),
сумешчаных велапешаходных дарожак працягласцю 256 км.
Крыніца: адкрытыя крыніцы, ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама"