Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 снежня 2022, 10:50

Здароўе чалавека: карысць скандынаўскай хадзьбы

Скандынаўская хадзьба - адзін з самых бяспечных відаў фізічнай актыўнасці, які паказаны практычна ўсім.

Станоўчы эфект:

- карэкціруецца пастава,

- зніжаецца лішняя вага,

- павышаецца імунітэт,

- зніжаецца нагрузка на калені і суставы,

- паляпшаецца работа сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Для заняткаў скандынаўскай хадзьбой спатрэбіцца зручнае спартыўнае адзенне, абутак і палкі.

Даўжыня палак = рост (см) х 0,68.

Агульныя рэкамендацыі

Перад трэніроўкай варта зрабіць невялікую размінку.

Пры хадзьбе трэба перакочвацца з пяткі на насок, цела пры гэтым рухаецца сінхронна.

Палкай трэба актыўна адштурхоўвацца, яна павінна садзейнічаць руху наперад.

Аптымальная працягласць трэніроўкі - 40 мінут. Займацца трэба рэгулярна - 3-5 разоў на тыдзень.

Цікавыя факты

У час скандынаўскай хадзьбы трэніруецца да 90% мышцаў цела.

Хадзьба з палкамі больш карысная за бег: яна не разбурае суставы і практычна ў два разы больш эфектыўная пры барацьбе з сасудзістымі захворваннямі.

Гэты від хадзьбы - найбольш аптымальны від спорту для пажылых людзей.

Крыніцы: адкрытыя крыніцы

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі