
Плаванне - універсальны від фізічных трэніровак для людзей любога ўзросту.
Карысць для здароўя:
- развіццё асноўных груп мышцаў,
- умацаванне пазваночніка,
- фарміраванне правільнай постаці,
- павышэнне імунітэту,
- умацаванне сардэчна-сасудзістай сістэмы,
- зніжэнне вагі.
Для падтрымання фізічнай формы і агульнага ўмацавання арганізма дастаткова наведваць басейн 1-3 разы на тыдзень. Неабходна пачынаць з 30 мінут плавання, паступова павялічваючы час да 60 мінут.
Асноўныя стылі плавання
1. Кроль - адзін з самых актыўных стыляў, які патрабуе высокай каардынацыі рук і ног. Трэніруе ў першую чаргу верхнюю частку цела.
2. Кроль на спіне - падыходзіць для пачатковага навучання плаванню. Умацоўвае мышцы спіны і дапамагае зняць напружанне.
3. Брас - найменш актыўны, аднак энергаэфектыўны стыль, адзін з самых папулярных. Задзейнічае каля 70% мышцаў цела. Найбольш эфектыўны для пахудзення.
4. Батэрфляй - патрабуе вынослівасці і добрай фізічнай падрыхтоўкі. Дае магчымасць развіваць добрую скорасць.
Цікавыя факты
Маса цела ў вадзе змяншаецца ў 10 разоў, што дазваляе зняць нагрузку з апорна-рухальнага апарату.
Крыніцы: адкрытыя крыніцы