Хадзьба - самы даступны і просты від фізічнай актыўнасці, садзейнічае паляпшэнню самаадчування і фізічнай формы.
Карысць пешых прагулак:
- умацаванне імунітэту,
- зніжэнне рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў,
- страта лішняй вагі,
- павышэнне тонусу мышцаў,
- прафілактыка дэпрэсіі і захворванняў нервовай сістэмы.
Заняткі хадзьбой павінны быць штодзённымі па 30-90 мінут.
Аптымальная штодзённая колькасць крокаў для сучаснага гарадскога жыхара - каля 6 тыс.
Для аздараўленчай хадзьбы варта выбраць спартыўны абутак і зручнае, не перашкаджаючае руху адзенне з дыхаючай тканіны.
Цікавыя факты
Праз гадзіну-паўтары прагулак арганізм чалавека пачынае выпрацоўваць сератанін і эндарфін - так званыя гармоны шчасця.
У час хадзьбы арганізм задзейнічае каля 200 мышцаў.
За сваё жыццё чалавек праходзіць у сярэднім 200 тыс. км, што роўнае амаль пяці абаротам вакол зямлі па экватары.
Вучоныя высветлілі, што для пахудзення хадзьба з'яўляецца больш эфектыўнай, чым бег.
Крыніцы: адкрытыя крыніцы