Заняткі на катку - не толькі захапляючае правядзенне часу, але і добрая трэніроўка.
Станоўчы эфект ад катання на каньках:
трэніруецца каардынацыя і спрытнасць, уважлівасць;
фарміруецца прыгожая пастава (задзейнічаны ўсе групы мышцаў);
паляпшаецца работа сардэчна-сасудзістай, дыхальнай сістэмы;
павышаецца мабільнасць суставаў;
узмацняюцца ахоўныя сілы арганізма;
паляпшаецца эмацыянальны стан.
Парады для пачаткоўцаў:
выбірайце каток з борцікамі,
надзявайце ахоўную экіпіроўку,
не дапускайце пераахаладжэння,
захоўвайце ўмеранасць нагрузак,
займайцеся рэгулярна.
Проціпаказанні для заняткаў:
праблемы з апорна-рухальным апаратам, ныркамі.
У Беларусі створаны ўсе ўмовы для заняткаў спортам і падтрымання здаровага ладу жыцця: функцыянуюць лядовыя пляцоўкі і арэны, у залежнасці ад надвор'я заліваюцца адкрытыя каткі.
Крыніцы: адкрытыя крыніцы