
Ва ўмераных шыротах прафілактычны эфект ад знаходжання на сонцы дасягаецца праз 10-15 мінут.
Пад уздзеяннем сонца:
сонечныя прамяні аказваюць лячэбны эфект (геліятэрапія);
арганізм чалавек атрымлівае больш кіслароду, нармалізуецца работа сардэчнай мышцы, прыходзіць у норму ціск;
актывізуецца абмен рэчываў;
выпрацоўваюцца важныя вітаміны і гармоны (у прыватнасці, вітамін D, гармон сератанін, эндарфіны),
падтрымліваецца сінтэз інсуліну;
ранішнія сонечныя прамяні карысныя для паляпшэння зроку.
Празмернае захапленне сонечнымі прамянямі можа справакаваць:
сонечны апёк, у тым ліку апёк вачэй, сонечны ўдар;
фотаалергію (алергію на сонца), хуткую стамляльнасць, бяссонніцу;
фотастарэнне скуры, высокая рызыка раку скуры.
Каб пазбегнуць непрыемнасцей і атрымаць максімальны аздараўленчы эфект трэба:
не знаходзіцца пад прамымі прамянямі ў перыяд з 11.00 да 16.00 (максімум сонечнай радыяцыі),
надзяваць лёгкі галаўны ўбор і сонцаахоўныя акуляры,
пасля купання старанна выціраць скуру (кропля вады, як павелічальнае шкло, узмацняе дзеянне сонца),
пераапранацца ў сухую бялізну.
Крыніца: адкрытыя крыніцы.