
Бег - адзін з самых карысных і даступных відаў спорту для моцнага здароўя і даўгалецця.
Бег садзейнічае развіццю фізічных якасцей чалавека, такіх як сіла і вынослівасць.
Карысць для здароўя:
- павышаецца імунітэт,
- паляпшаецца дзейнасць сардэчна-сасудзістай сістэмы,
- умацоўваецца апорна-рухальны апарат,
- здымаецца стрэс і нервовае напружанне,
- зніжаецца рызыка дыябету,
- траціцца лішняя вага.
Агульныя рэкамендацыі
Неабходна захоўваць правільную тэхніку:
- абавязковая размінка перад бегам для падрыхтоўкі арганізма да фізічнай нагрузкі,
- пачынаць бег з 10-15 мінут у камфортным тэмпе (калі цяжка, перайсці на хадзьбу),
- нарошчваць узровень нагрузак паступова і рэгулярна,
- сачыць за постаццю.
Правільная постаць пры бегу:
- цела павінна заставацца прамым, рукі пры гэтым сагнуты ў локцях,
- погляд накіраваны наперад, а не ўніз,
- удых трэба рабіць цераз нос, выдых - цераз рот.
Для бегу неабходны зручны спартыўны абутак, а таксама адзенне, якое не перашкаджае рухам.
Важна:
перад пачаткам заняткаў трэба пракансультавацца з урачом і пераканацца ў адсутнасці сур'ёзных проціпаказанняў.
Крыніцы: з адкрытых крыніц.