
У сучасным свеце ўсе людзі так ці інакш сутыкаюцца са стрэсам.*
Невялікі стрэс не прыносіць шкоды і нават неабходны для павышэння актыўнасці і ўвагі (у кроў выкідваецца адрэналін).
Моцны стрэс можа прывесці да цяжкіх наступстваў для здароўя чалавека (развіццё захворванняў сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэм, злаякасных новаўтварэнняў, хвароб псіхікі).
Спосабы зніжэння стрэсу:
- будзьце фізічна актыўныя і гуляйце на свежым паветры;
- праводзьце больш часу з сям'ёй і сябрамі;
- навучыцеся адцягваць увагу ад клопатаў і знаходзіць час для сябе;
- часцей слухайце музыку, якая вам падабаецца;
- займіцеся творчасцю або знайдзіце хобі.
Факты аб стрэсе
Арганізм чалавека, які пастаянна жыве ў стрэсе, зношваецца на 40% хутчэй, чым у таго, хто жыве ў спакоі.
Стрэс - адзін з фактараў узнікнення цукровага дыябету.
*Стрэс - гэта стан павышанага напружання арганізма як ахоўная рэакцыя на ўздзеянне неспрыяльных фактараў (фізічных, псіхасацыяльных).
Крыніца: адкрытыя крыніцы