
Вада - другі пасля кіслароду складнік, жыццёва неабходны для чалавечага арганізма.
Цікавыя факты:
- аб'ём вады ў арганізме нованароджанага - 80%, дарослага - 70%, у пажылым узросце зніжаецца да 60-65%;
- у крыві колькасць вады не менш за 90%, у мышцах - каля 75%, а ў касцях - не больш за 30%.
Вада патрэбна для нармальнага функцыянавання ўсіх сістэм арганізма:
- нармалізуе тэрмарэгуляцыю,
- актывізуе абменныя працэсы ў арганізме,
- паляпшае работу сардэчна-сасудзістай сістэмы,
- нармалізуе стрававальны працэс,
- дапамагае выводзіць з арганізма таксіны, паляпшае рухомасць суставаў.
Стандартная норма сутачнага спажывання вады - у сярэднім 2-3 л у дзень (даросламу чалавеку):
- 30 мл на 1 кг масы цела - восенню і зімой,
- 40 мл на 1 кг масы цела - у гарачыя месяцы года.
Агульныя рэкамендацыі:
- лепш за ўсё піць ваду хатняй тэмпературы (лепш засвойваецца арганізмам);
- пры актыўных фізічных нагрузках трэба павялічыць колькасць спажывання вады;
- піць ваду можна да, пасля і ў час ежы (у час ежы - невялікую колькасць).
Крыніцы: з адкрытых крыніц.