
Сусветны дзень здароўя адзначаецца штогод 7 красавіка.
Тэма Сусветнага дня здароўя ў 2022 годзе - "Наша планета, наша здароўе".
93% беларусаў* ацэньваюць сваё здароўе як добрае і здавальняючае.
Насельніцтва* Беларусі, якое займаецца фізкультурай і спортам:
2010 год - 22,9%,
2022 год** - 27,6%.
Удзельная вага жанчын, якія займаюцца фізкультурай і спортам:
2010 год - 22,5%,
2022 год** - 29,8%.
Удзельная вага мужчын, якія займаюцца фізкультурай і спортам:
2010 год - 23,5%,
2022 год** - 24,2%.
Заняткі фізічнымі практыкаваннямі або спортам па ўзросце:
16-29 гадоў - 49,2%,
30-44 гады - 24,3%,
45-59 гадоў - 21,0%,
60 гадоў і старэйшыя - 28,3%.
Здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры, спорту - у ліку важных напрамкаў сацыяльнай палітыкі Беларусі.
Дзейнічае дзяржаўная праграма "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" на 2021-2025 гады.
У рэспубліцы функцыянуюць больш за 23 тыс. фізкультурна-спартыўных збудаванняў.
З 2019 года ў Беларусі рэалізуецца дзяржаўны прафілактычны праект "Здаровыя гарады і пасёлкі", у якім удзельнічаюць больш за 150 населеных пунктаў.
Мэты - матывацыя насельніцтва да ЗЛЖ, стварэнне ўмоў для развіцця фізічнай культуры і спорту, здаровае харчаванне, даступная медыцына, экалагічны дабрабыт, рацыянальнае гарадское планаванне і добраўпарадкаванне, увага да інтарэсаў інвалідаў.
* ва ўзросце 16 гадоў і старэйшым
** на пачатак года
Крыніца: Белстат, РЦГЭіГЗ.